Апошні званок — 30 мая


Міністэрства адукацыі вызначылася з датамі правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, звязаных з заканчэннем навучальнага года, і выпускнымі экзаменамі. Апошнія званкі для вучняў 9-ых і 11-ых класаў прагучаць у гэтым годзе 30 мая. А вучэбныя заняткі для ўсіх школьнікаў завершацца 29 мая.

3 1 па 12 чэрвеня ў школах пройдуць выпускныя экзамены. У бягучым навучальным годзе ў выпускнікоў 11-ых класаў з’явіўся новы абавязковы экзамен. Калі два апошнія гады пасля заканчэння сярэдняй школы вучні здавалі тры абавязковыя іспыты — па беларускай ці рускай мове, матэматыцы і замежнай мове, — то цяпер гэты пералік дапоўніў вусны экзамен па гісторыі Беларусі.

Але агульная колькасць абавязковых іспытаў для выпускнікоў сярэдніх школ не змянілася. Новы абавязковы экзамен замяніў іспыт па выбары: гэта магла быць як літаратура, так і фізкультура… Цяпер жа адзінаццацікласнікі павінны будуць прадэманстраваць экзаменацыйнай камісіі свае веды па гісторыі роднай краіны. Для выпускнікоў 2015 і 2016 гадоў экзамен па гісторыі Беларусі будзе грунтавацца толькі на тым матэрыяле, які школьнікі вывучалі ў 10-ым і 11-ым класах, паколькі пасля базавай школы яны іспыт па гэтай дысцыпліне ўжо здавалі.

Пасля заканчэння базавай школы вучні будуць здаваць цяпер усяго тры экзамены: беларускую мову (дыктоўку), рускую мову (дыктоўку) і матэматыку (пісьмова). Даты правядзення пісьмовых экзаменаў — 2, 4, 6 і 9 чэрвеня.

Ва ўстановах адукацыі, дзе навучанне і выхаванне вядзецца на польскай і літоўскай мовах, дпя навучэнцаў 9-ых і 11-ых класаў праводзяцца выпускныя экзамены ў пісьмовай форме па мове нацыянальнай меншасці: 21 мая — у 9-ых класах і 22 мая — у 11-ых класах.

Выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў рэкамендуецца правесці 11—12 чэрвеня. А цэнтралізаванае тэсціраванне для абітурыентаў стартуе ў краіне 14 чэрвеня.