Атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна

Местная власть

Раман Сянько (СШ №4), Ангеліна Смаленская (СШ № 4), Данііл Шылаў (СШ №3), Анастасія Падляшчук (СШ №1), Кацярына Белякова (Варапаеўская СШ).

З 2004 года па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі штогод напярэдадні Дня Канстытуцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць мерапрыемствы Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі”. У Паставах урачыстасць адбылася 13 сакавіка. 12 школьнікаў з ліку актывістаў, удзельнікаў і пераможцаў прадметных алімпіяд, прадстаўнікоў сярэдніх школ горада і Варапаеўскай СШ атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — пашпарт.

У зале пасяджэнняў райвыканкама вучняў віталі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінская, старшыня раённага савета ветэранаў А. А. Калеснікаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” В. М. Ромель, першы і другі сакратары райкама БРСМ Іна Каралёва і Вераніка Руткоўская. Яны пажадалі адораным маладым людзям расці годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, праслаўляць наш Паазерскі край, несці ў грамадства новае, перадавое, перспектыўнае, але найперш — добра вучыцца і дасягаць на вучнёўскай ніве новых перамог. Вучань СШ № 4 Раман Сянько ад імя сваіх равеснікаў паабяцаў прадаўжаць добрыя справы на карысць роднай краіны.

Віноўнікі ўрачыстасці атрымалі ў падарунак кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, памятныя сувеніры ад райкама БРСМ і раённай арганізацыі “Белая Русь”.

Іна Сняжкова. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.