“Бяспраўніку” не месца за рулём!


У канцы мінулага і на гэтым тыдні пастаўчане і госці горада не раз маглі назіраць наступную карціну: дзяржаўтаінспектары адзін за адным спыняюць аўтамабілі, якія праязджаюць міма, і правяраюць у вадзіцеляў дакументы. Як расказалі карэспандэнту “ПК” у аддзяленні ДАІ РАУС, гэта ро­біцца ў рамках рэспубліканскай акцыі “Бяспраўніку” не месца за рулём!”, якая праходзіць у краіне з 20 па 30 сакавіка. Падчас яе на тэрыторыі раёна затрыманы ўжо 5 грамадзян, якія кіравалі транспартнымі сродкамі без вадзіцельскіх пасведчанняў. У дачыненні да іх прыняты меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Кіраўніцтва ДАІ таксама звяртаецца з просьбай да пастаўчан, якія валодаюць інфармацыяй пра асоб, што знаходзяцца за рулём без правоў, паведаміць пра гэта ў аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі.

Алена ШАПАВАЛАВА.