Cярод лепшых — ваенныя медыкі з Пастаў

Личности

намінанты Лілія Скіпар, Сяргей Півень і Яўгеній Герасімаў з начальнікам ваенна-медыцынскага ад­дзела Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўнікам медыцынскай службы Генадзіем Жыўнем (на здымку крайні злева).

У Мінску адбылося падвядзенне выні­каў штогадовай намінацыі “Лепшы спецыяліст органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” у аператыўна-службовай і іншай дзейнасці за 2015 год. Высокай ацэнкі ўдастоены калектыў першага ваеннага шпіталя, які прызнаны пераможцам сярод часцей забеспячэння. А ўсяго дыпломы і каштоўныя прызы з рук старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Леаніда Мальцава атрымалі больш за 70 супрацоўнікаў. У іх ліку начальнік першага ваеннага шпіталя палкоўнік медыцынскай службы Сяргей Півень, намеснік начальніка шпіталя — начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння падпалкоўнік Яўгеній Герасімаў і ўрач-тэрапеўт — начальнік тэрапеўтычнага аддзялення падпалкоўнік медыцынскай службы Лілія Скіпар.

— Такая ўрачыстая падзея прайшла ў сталіцы ў шосты раз, — адзначыў Сяргей Півень. — Несумненна, што яна будзе садзейнічаць далейшаму ўдасканаленню прафесійных навыкаў ваеннаслужачых і цывільных асоб, прапагандаваць перадавы вопыт. Узнагароджанне лепшых спецыялістаў з’яўляецца таксама данінай павагі тым, хто сваёй ратнай працай і службай забяспечвае дзяржаўную бяспеку краіны

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.