Дарагія жанчыны! Ад усёй душы віншуем вас з цудоўным святам — 8 Сакавіка!


Радасці ў сэрцах!

У гэты незвычайна ўрачысты і радасны дзень жанчын можна параўнаць з вясной. І гэта датычыць не толькі прыгажосці. Вясна — гэта нараджэнне, надзея і сіла. Яна, вясна, вяршыць дзень сённяшні, дае ўстаноўку на заўтрашні. Вы ўсе вартыя пакланення і глыбокай пашаны. І не за нейкія асаб­лівыя заслугі, дасягненні, а толькі таму, што вы даруеце жыццё. Вы ўвасабляеце найвялікшую каштоўнасць — талент мацярынскай любові. У раёне 380 мнагадзетных сем’яў. 20 пастаўчанак узнагароджаны ордэнам Маці.

Ушаноўваючы жанчын, мы прызнаём вашы вялізныя заслугі перад сям’ёй, грамадствам, дзяржавай і па праву ганарымся вамі. У сістэме аховы зда­роўя, адукацыі, культуры, у аграпрамысловым комплексе, гандлі большасць — прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Актыўная грамадзянская пазіцыя, высокі адукацыйны і прафесійны ўзровень, ініцыятыва і адказныя адносіны да справы сталі неад’емнымі рысамі нашых сучасніц. Нізкі вам паклон за ваша цярпенне, дабрыню, клопат, прафесіяналізм і самаахвяраванне!

Жадаем вам, дарагія жанчыны пастаўскага краю, цеплыні і ўтульнасці ў доме, здароўя і дабрабыту ў сем’ях, міру і паспяховасці. Няхай вясна прынясе цудоўны настрой, кветкі і ўсмешкі. Жывіце ў шчасці і любові!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Акрыляеце і падтрымліваеце

Мілыя жанчыны! Ад усёй душы віншую вас з цудоўным святам вясны — Днём жанчын! Вобраз жанчыны цесна звязаны з вясной, жыццём, пяшчотай і сям’ёй. Менавіта вы даяце магчымасць нам, мужчынам, спазнаць такія вечныя каштоўнасці, як вера, надзея, любоў. Вы акрыляеце нас у радасці, падтрымліваеце ў цяжкую хвіліну, вучыце чалавечнасці. Але сучасная жанчына не толькі захавальніца сямейнага ачага. У наш час вы працуеце разам з мужчынамі на вытворчасці, у бізнесе, дасягаеце поспехаў у спорце і служыце ў шэрагах Узброеных Сіл. Сацыяльная ж сфера амаль цалкам трымаецца на кволых жаночых плячах.

Дарагія жанчыны! Дзякуй вам за вашу нястомную працу, за вашу цёплую ўсмешку і добры погляд, за выдатны прафесіяналізм і дабрыню, мудрасць і цярпенне, велікадушнасць і самаахвярнасць. Няхай дабрабыт будзе вашым пастаянным спадарожнікам, жыццёвая дарога — роўнай і безжурботнай, сябры — сапраўднымі і шчырымі, дзеці — паслухмянымі і ўдзячнымі, мужчыны —уважлівымі і надзейнымі.

Здароўя вам, душэўнага спакою і ўсяго найлепшага.

М. МОРХАТ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

 Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.