Пастаўчане прайшлі на “рэспубліку”

Культура

25 сакавіка ў Віцебску адбыўся другі тур трэцяга этапа VII Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча. Удзел у ім прымалі 39 юных музыкантаў вобласці, сярод якіх былі і тры прадстаўніцы нашага раёна — вуча­ніцы Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў, баяністкі Кацярына Ясінская,  Аляксандра Баршчэўская і цымбалістка Пастаўскай ДШМ імя А. Тызенгаўза Лізавета Глазава. Усе дзяўчынкі выступілі вельмі добра, заслужыўшы высокую ацэнку журы. Тым не менш у фінальны этап конкурсу, які пройдзе ў маі ў горадзе Ліда, трапілі толькі Каця Ясінская (яна займаецца ў класе В. П. Жагулы) і Ліза Глазава, выкладчыкам якой з’яўляецца Г. Э. Барысюк, а канцэртмайстрам — К. Б. Мейшутовіч.