Пастаўчане — сярод пераможцаў конкурсу на лепшы стан ідэалагічнай работы


На Віцебшчыне створана больш за 2,5 тысячы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Ва ўсіх раёнах дзейнічаюць дружыны аховы правапарадку, камісіі па барацьбе з п’янствам, працоўных спрэчках, аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні, саветы прафілактыкі. У многіх калектывах арганізавана працоўнае спаборніцтва, заахвочваюцца яго пераможцы. Вялікая роля ў фарміраванні актыўнай жыццёвай пазіцыі насельніцтва належыць грамадскім аб’яднанням — ветэранскай арганізацыі, прафсаюзам, БРСМ, РГА “Белая Русь”, саюзу ветэранаў вайны ў Афганістане і іншым.

Нядаўна іх дзейнасць на пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама прааналізаваў намеснік начальніка ўпраўлення Пётр Гнуценка. Былі падведзены  вынікі конкурсу на лепшы стан ідэалагічнай работы. Сярод пераможцаў — а імі выйшлі 11 калектываў Прыдзвінскага краю — унітарнае прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна”.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.