Перамог пастаўчанін Аляксандр Апанасевіч


У пачатку сакавіка ў Браславе прайшоў конкурс гітарнай музыкі “Я люблю…” Наш раён на ім  прадстаўлялі настаўніца СШ № 1 Людміла Логінава, кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля “Скіфы” Віктар Верацельнікаў і старшы майстар філіяла РВУ “Паставырайгаз” Аляксандр Апанасевіч.  Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 10 музыкантаў і адзін вакаліст. Лепшым прызнаны наш зямляк Аляксандр Апанасевіч. Ён узнагароджаны дыпломам, грашовай прэміяй і пуцёўкай на III міжнародны фестываль жывой музыкі “Жывое неба Браслава”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.