“Тыдзень лесу-2015”


 

З 28 сакавіка па 4 красавіка ў нашай краіне будзе праводзіцца акцыя “Тыдзень лесу-2015”. Яна прысвячаецца 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзельнікі акцыі будуць высаджваць дрэвы ў гонар воінаў-вызваліцеляў, дзякуючы подзвігу якіх Беларусь вось ужо 70 гадоў з’яўляецца мірнай і незалежнай дзяржавай. Створана рабочая група, распрацаваны план шэрага мерапрыемстваў і ў Пастаўскім лясгасе. Пасадкі лясных культур будуць весціся ва ўсіх лясніцтвах раёна. А  галоўным аб’ектам стане закладка парку Перамогі каля ваеннага шпіталя.

Прыняць удзел у акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя. У лясніцтвах вызначаны месцы, дзе добраахвотнікам будзе прадастаўлена магчымасць пасадзіць дрэўцы, добраўпарадкаваць тэрыторыю. Кожны зможа выбраць, якім чынам унесці свой уклад у захаванне і прымнажэнне лясных багаццяў. Усе добраахвотнікі будуць забяспечаны пасадачным матэрыялам і прыладамі працы.

— Для правядзення неабходных мерапрыемстваў па ахове, абароне і аднаўленні лесу ў нас хапае сваіх сіл і сродкаў, — расказваў намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Мікалаевіч  Іванькоў. — Галоўная мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да значнасці лясных рэсурсаў у забеспячэнні эканамічнай, экалагічнай і сацыяльнай бяспекі краіны. Лясы — гэта не толькі дар прыроды, але і вынік цяжкай працы чалавека. Акцыя дае магчымасць лю­дзям, якія не дакладна ўяўляюць работу лесаводаў, бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, якімі намаганнямі садзяцца і захоўваюцца лясы. Таму запрашаем да ўдзелу ў акцыі ўсіх, хто нераўнадушны да лёсу лясоў Пастаўшчыны. Занятак знойдзецца кожнаму. Кантактныя тэлефоны: 4-19-33, 8(033)3583866.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.