Вясна, прывітанне! Як ля лынтупскага аддзялення ТЦСАН Масленіцу спраўлялі (+фота)

Культура

Калі адзначаць Масленіцу, то з размахам. Такой устаноўкі прытрымліваліся арганізатары народнага гуляння ў Лынтупскім філіяле сацыяльнага абслу­гоўвання насельніцтва. І зладзілі яркае свята развітання з зімой. Прычым яго ўдзельнікамі былі не толькі пастаяльцы аддзялення, але і жыхары бліжэйшых вуліц і нават вёсак.

вята атрымалася сапраўды народным — з касцюміраванымі выступленнямі, конкурсамі і пачастункамі. У гэтым заслуга работнікаў трох мясцовых аддзяленняў Пастаўскага ТЦСАН: кругласутачнага знаходжання, тэрміновых сацыяльных паслуг і сацыяльных паслуг на даму. Іх работнікі ў той дзень пераўвасобіліся ў матрошак, скамарохаў, Сцюжу, Мяцеліцу, Зіму, Вясну і, безумоўна, Масленіцу і ад душы забаўлялі публіку, якой ля аддзялення кругласутачнага знахо­джання сабралася нямала. Ахвотныя паспаборнічаць рэзалі ручнымі піламі бярвёны, убівалі ў зямлю вострыя калы-палі, вадзілі карагоды, танцавалі поль­ку і цыганачку, спрабавалі сябе ў ролі лыжачнікаў, біліся мяхамі, запоўненымі саломай… За сваю актыўнасць усе ўдзельнікі конкурсаў атрымалі суве­ніры.

А колькі прысмакаў было для гасцей! На сталах прыцягвалі водарам не толькі традыцыйныя масленічныя бліны, але і пірагі, вафлі ды іншая хатняя выпечка, духмяны чай, які разлівалі з самавараў. Пачаставацца ўсім мог кожны, прычым абсалютна бясплатна.

У ліку гасцей былі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Пётр Леанідавіч Курто, дырэктар Пастаўскага ТЦСАН Дзіяна Іванаўна Пякарская, старшыня Лынтупскага сельскага Савета Аляксандр Яўгеньевіч Макаранка. Яны высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі свята і выказалі ўдзячнасць усім, хто працаваў над яго арганізацыяй.

Аўтарам сцэнарыя і адной з вядучых мерапрыемства была лынтупчанка Алена Валасевіч. З аддзяленнем кругласутачнага знаходжання яна “сябруе” з дня яго існавання — добраахвотна, у якасці валанцёра, спявала, грала на гармоніку на ўсіх мерапрыемствах для пастаяльцаў. Месяц таму Алена Аляксандраўна назначана загадчыцай створанага летась філіяла “Лынтупы”. Які кірунак яго дзейнасці?

—            Наша галоўная задача — цікава арганізаваць час мясцовых пенсіянераў, — адказала А. А. Валасевіч. — Як паказала практыка, яны з задавальненнем прыходзяць на канцэрты, сустрэчы, вечарыны, якія ладзіць філіял. Многія з іх — адзінокія, таму аказацца ў кампаніі “калег” ім заўсёды прыемна і радасна. Нашы работнікі ў сваю чаргу прыкладваюць максімум намаганняў, каб падарыць людзям старэйшага ўзросту як мага болей станоўчых эмоцый. Напрыклад, днямі філіял набыў палкі для скандынаўскай хадзьбы — бу­дзем яе практыкаваць у бліжэйшы час. У планах таксама рэтра-вечарынкі, стварэнне вакальнага гурта, правядзенне творчых конкурсаў сярод пенсіянераў… Спадзяёмся, што хутка будзе вырашана пытанне з памяшканнем, якое нам вельмі патрэбна для рэалізацыі ўсіх задум. І тады, упэўнена, наша работа выйдзе на яшчэ больш якасны ўровень.

І Алена Валасевіч, і загадчыца аддзялення кругласутачнага знаходжання Надзея Тадэвушаўна Гатоўская шчыра дзякавалі ўсім, хто адгукнуўся, падтрымаў ініцыятыву правядзення Масленіцы. Яна прайшла на ўра ў першую чаргу дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх трох аддзяленняў, яго таленавітым і творчым работнікам, якія і касцюмы самі пашылі, і пачастункаў нагатавалі. У чарговы раз з музычным суправа­джэннем дапамог лынтупчанін Вячаслаў Мураўёў, якому арганізатары выказваюць асаблівыя словы ўдзячнасці.

нядзелю, 22 лютага, у Лынтупах прайшла Масленіца для ўсіх жыхароў пасёлка. Быў наладжаны выязны гандаль райспажыўтаварыства, ваенна­служачыя з мясцовай заставы частавалі рыбнай поліўкай. Забаўляльную і музычную праграмы падрыхтавалі супрацоўнікі мясцовага Дома культуры. Парадавалі сваімі выступленнямі і работнікі аддзяленняў ТЦСАН.

Сёння яны зноў у клопатах — рыхтуюцца да конкурсу сацыяльных работ­нікаў, які плануецца правесці ў Лынтупскім Доме культуры 20 сакавіка.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.