З мэтай прафілактыкі п’янства

Местная власть

Раённы выканаўчы камітэт прыняў распараджэнне аб правядзенні ў перыяд з 23 сакавіка па 10 красавіка 2015 года на тэрыторыі Пастаўшчыны акцыі па прафілактыцы п’янства і алкагалізму.

У рамках гэтай акцыі запланаваны шэраг самых розных мерапрыемстваў. Сярод іх гутаркі ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі аб шкодзе празмернага ўжывання алкаголю і яго наступствах, выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх  райвыканкама і савета грамадскага пункта аховы правапарадку і прафілактыкі ў вёсцы Палессе, ананімнае анкетаванне навучэнцаў раёна з мэтай выяўлення дзяцей, схільных да ўжывання алкагольных напіткаў і курэння, конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму “П’янству — “не”!”, тэматычныя акцыі і круглыя сталы. Таксама ў аб’ектах рознічнага гандлю ўсіх форм уласнасці ў сельскіх населеных пунктах (за выключэннем аб’ектаў грамадскага харчавання) штодзень да 11.00 і з 17.00 у час правя­дзення ў раёне пасяўной кампаніі будзе абмежавана рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва, каб прадухіліць выпадкі парушэння работнікамі, занятымі на сельскагаспадарчых работах, працоўнай дысцыпліны, не дапусціць здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў.

Алена ШАПАВАЛАВА.