Згарэў разам з лазняй

Правовое поле

28 сакавіка ў 16 гадзін у цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне аб пажары лазні ў вёсцы Марцінелевічы Валкоўскага сельсавета. На месца здарэння былі накіраваны падраздзяленні Пастаўскага і Докшыцкага райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях, якія, прыбыўшы ў вёску, канстатавалі адкрытае гарэнне рубленага будынка. Выратаваць яго не атрымалася. Таксама на месцы пажару быў выяўлены труп гаспадара лазні 1949 года нараджэння, інваліда другой групы па агульных захворваннях. Мужчына пражываў адзін, па словах родзічаў, характарызаваўся здавальняюча. Прычыны яго смерці і пажару ўстанаўліваюцца.

А. МУХЛЯ,

інспектар групы прапаганды і навучання РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.