5 красавіка — Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

Духовность Местная власть

Дарагія пастаўчане!

Сардэчна віншую хрысціян каталіцкага веравызнання са светлым святам Вялікадня!

Сёння, як і тысячы гадоў назад, Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе перамогу жыцця, дабрыні і справядлівасці. Асаблівая, ні з чым непараўнальная радасць святой урачыстасці перапаўняе сэрцы, дае магчымасць адчуць каштоўнасці і ідэалы хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення.

Няхай гэта цудоўнае свята прынясе любоў і згоду ў кожную сям’ю, натхніць вас на міласэрныя ўчынкі і стваральную працу, падорыць цеплыню і дабрыню. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця і дабрабыту.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага

 выканаўчага камітэта.

 Паважаныя пастаўчане!

Сардэчна віншую вас са святам Уваскрэсення Хрыстова! Вялікдзень дорыць нам высокую духоўную радасць,   надзею і любоў, напаўняе нашы сэрцы міласэрнасцю і спачуваннем, заклікае дапамагаць хворым і абяздоленым, натхняе на стваральную працу, маральнае ўдасканаленне, з’яўляецца сімвалам перамогі жыцця над смерцю, дабра над злом, веры над безнадзейнасцю.

Няхай  гэтыя  цудоўныя  дні  стануць для  вас і  вашых  блізкіх па-сапраўднаму святочнымі, самымі лепшымі і шчаслівымі, сагрэюць цяплом і паразуменнем вашы сем’і, прынясуць у кожны дом шчасце, дабрабыт і на­дзею на лепшае будучае. Жадаю вам здароўя, душэўнай велічы, невычэрпных духоўных сіл, добрага настрою, міру, дастатку і згоды.

М. МОРХАТ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

 Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь.

 Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Свята Уваскрэсення Пана мае надзвычайны характар, таму што паказвае нам непаўторную любоў Бога да чалавека. У сваім Сыне  — Езусе Хрысце — Бог укрыжаваў сваю магутнасць і радыкальна стаў на бок чалавека, быў пакладзены ў грабніцу, зышоў у пекла і на трэці дзень уваскрос паводле Пісання.

Перажываючы найсвяцейшы час нашага адкуплення і радуючыся найвялікшай любові Бога да ўсяго чалавечага роду, ад усяго сэрца жадаю, каб Уваскрэсенне Пана, якое прыносіць духоўнае адраджэнне, напоўніла кожнага з нас спакоем і верай, дало моц у пераадоленні цяжкасцей і дазволіла з упэўненасцю глядзець у будучыню.

Няхай спатканне з Уваскрослым Езусам будзе і нашым уваскрэсеннем, пераменіць нашае жыццё і напоўніць яго любоўю, стане крыніцай надзеі, а надзея — моцай. Няхай радаснае “алелюя” гучыць у нашых дамах і на кожным месцы, куды нас пасылае Езус. Той, хто вя­дзе ад смерці да жыцця і асвятляе шляхі нашага жыцця бляскам праўды, няхай абудзіць у нас тое, што яшчэ спіць, ажывіць тое, што ўжо памерла, а святло Ягонага Слова  вядзе нас праз штодзённасць да вечнасці.

Жадаю, каб велікодны час стаў часам перамены сэрца, а ўдзел у Таямніцах ажывіў веру, даў надзею і ўзмацніў любоў, каб Вялікдзень прынёс радасць, супакой і ўзаемную добразычлівасць. Няхай Уваскрослы Хрыстус адорыць кожнага сваёй ласкай.

Хрыстос Уваскрос! Алелюя! Алелюя! Алелюя!

Сардэчна запрашаю да ўдзелу ў Пасхальнай Літургіі сёння на 20.30. Заўтра, у нядзелю Змёртвыхпаўстання, працэсія і святая Імша ў 7.30, на працягу дня святая Імша ў 12.00 і 18.00.

Ксёндз-дэкан Анджэй ВОЗЬНЯК, 

пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі і Святога Антонія Падуанскага ў Паставах.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.