Абнаўляюць помнікі

Общество

Юрый Савелаў і Віктар Блажук з рамонтна-будаўнічага ўчастка УП ЖКГ рыхтуюць аснову для нанясення на пастамент дэкаратыўнай тынкоўкі.

7 ліпеня 1944 года раённая газета “За Победу” пісала: “Пры вызваленні Пастаўшчыны савецкія воіны знішчылі 4 нямецкія танкі, звыш 40 гармат, 57 аўтамашын, дзясяткі матацыклаў, 3 самалёты, узялі ў палон да паўсотні салдат і афіцэраў, забілі амаль 700 фашыстаў”.

Вызваленне далося дарагой цаной. Больш за тысячу савецкіх воінаў навечна засталіся на пастаўскай зямлі, пахаваны ў брацкіх магілах. У іх ліку намеснік камандзіра 1-га стралковага корпуса генерал-маёр Ігнат Вікенцьевіч Кляра, які падарваўся на варожай міне, і намеснік камандзіра, начальнік артылерыі 145-ай Віцебскай стралковай дывізіі палкоўнік Дзмітрый Ва­сільевіч Ха­роль­скі, які памёр ад ран.

Абодва пахаваны ў гарадскім скверы. Ля ўстаноўленага на магіле  помніка ў дні памятных дат праходзяць мітынгі, сустрэчы, урачыста-жалобныя цырыманіялы. Гэта месца, як і шэраг іншых у горадзе і на тэрыторыі раёна,  стала сім­валам ушанавання памяці ўсіх, хто загінуў у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, памёр у мірны час. Прыйдуць сюды пастаўчане і 9 мая, у дзень 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Рабочыя ТАА “ПастКамень” Андрэй Акулаў і Раман Лосік аздабляюць помнік мармуровай пліткай.

А пакуль тут вядуцца работы па абнаўленні помніка. Асноўны аб’ём  выконваюць рабочыя таварыства з абмежаванай адказнасцю “ПастКамень”. Рэканструкцыя будзе завершана да пачатку мая.

— Раённым выканаўчым камітэтам сумесна з сельвыканкамамі і ваенным камісарыятам праведзена абследаванне  ўсіх 27 воінскіх пахаванняў, размешчаных на тэрыторыі Пастаўшчыны, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. — На ўтрыманне, рамонт і рэканструкцыю помнікаў, якія маюць у гэтым патрэбу, вы­дзелена больш за 340 мільёнаў рублёў з абласнога і раённага бюджэтаў. У пятым гарадку УП ЖКГ за ўласныя сродкі абнаўляе пастамент, на якім устаноўлены танк.  У шэрагу буйных населеных пунктаў ля помнікаў і абеліскаў, якія ўшаноўваюць памяць загінуўшых землякоў, чысціню і парадак наводзяць сельвыканкамы, школы, іншыя замацаваныя за імі ўстановы і арганізацыі. Работы па добраўпарадкаванні працягваюцца.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.