Адбудуцца вясеннія кірмашы


У адпаведнасці з распараджэннем райвыканкама, з 29 сакавіка па 26 красавіка 2015 года кожную нядзелю на адкрытым рынку ў Паставах праводзяцца вясеннія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі. У мінулую нядзелю яе прапаноўвалі пакупнікам адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Навасёлкі-Лучай”, “Хацілы-агра”, “Камайскі-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, “Ярэва-агра”, раённае спажывецкае таварыства, шэраг іншых прадпрыемстваў.

Святочныя вясеннія кірмашы, на якіх будуць прадстаўлены культурныя праграмы і арганізаваны сельскагаспадарчымі і прамысловымі прадпрыемствамі, арганізацыямі гандлю, прадпрымальнікамі масавы продаж  бульбы, зерня, плодаагародніннай і мяса-малочнай прадукцыі, саджанцаў і іншых тавараў народнага спажывання, адбудуцца:

у аграгарадку Варапаева —  у чацвер, 2 красавіка;у аграгарадку Лынтупы і на адкрытым рынку ў Паставах — у нядзелю, 19 красавіка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.