Адбыўся рэспубліканскі суботнік

Общество

У рэспубліканскім суботніку, які адбыўся ў Беларусі 18 красавіка, прыняло ўдзел больш за 3 мільёны чалавек. На Пастаўшчыне, паводле даных аддзела эканомікі райвыканкама, у лік суботніка адпрацавалі 13670 гараджан і вяскоўцаў. Было выраблена прамысловай прадукцыі на 461 мільён рублёў, на 120 мільёнаў рублёў выканана падрадных работ уласнымі сіламі. 18 красавіка і напярэдадні праводзіліся работы па добраўпарадкаванні горада і іншых населеных пунктаў. У фонд суботніка бу­дзе пералічана 220 мільёнаў рублёў.

Па краіне на суботніку зароблена каля 61 мільярда рублёў. Палова сродкаў  будзе накіравана на набыццё апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх для аказання медыцынскай дапамогі дзецям, якія будуць набыты для ўсіх рэгіёнаў краіны. Другая палова застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама для рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі, і навядзення парадку ў летніх аздараўленчых лагерах для дзяцей.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.