Білеты на «Славянскі базар у Віцебску» ўжо ў продажы

Культура

Больш як 7 тыс. білетаў прададзена на канцэрты XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Аб гэтым паведаміў дырэктар дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Аляксандр Сідарэнка.

15 красавіка пачалася рэалізацыя білетаў на ўсе праекты «Славянскага базару» ў Летнім амфітэатры. «Да 11.30 ужо было прададзена 850 білетаў, забраніравана — у тры разы больш. Цікавасць выказваюць жыхары розных кропак свету, але больш за ўсё білетаў прададзена ў Віцебску», — адзначыў Аляксандр Сідарэнка.

Ён таксама паведаміў, што ўжо на 99,9 працэнта вызначаны спіс удзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў, уся гэта інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце форуму мастацтваў.

У гэтым годзе рэалізацыя білетаў на фестывальныя канцэрты пачалася 20 сакавіка і праходзіць у тры этапы. У першы этап уключаны канцэрты ўрачыстага адкрыцця і закрыцця фестывалю, два дні фіналу Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2015», сольныя канцэрты Рыгора Лепса, Валерыя Меладзэ, Алены Ваенгі, Валерыі, Ірыны Алегравай, групы «Бі-2».

Стартаваў другі этап — можна купіць білеты на праграмы «Парад усмешак», творчы вечар Аляксандры Пахмутавай, праграму Саюзнай дзяржавы «Злучаючы прастору і час», «Залаты хіт: учора, сёння, заўтра», праект Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга «Песня застаецца з чалавекам», праект «Еuropa plus TV», гала-канцэрт «Зоркі «Шансон-ТБ».

У трэці этап (з 29 красавіка) будуць уключаны праграмы астатніх фестывальных пляцовак.

XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 9 па 13 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 7-8 і 14-15 ліпеня). Асноўныя тэмы фестывалю звязаны з ключавымі для Беларусі падзеямі 2015 года — 70-годдзем Вялікай Перамогі і Годам моладзі.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.