Дасканала ведаць замежную мову — прэстыжна

Образование

Амаль 90 вучняў — аматараў англійскай, нямецкай і французскай моў — з агульнаадукацыйных школ раёна прынялі ўдзел у традыцыйным фестывалі-конкурсе міжкультурных камунікацый. Месца для правядзення, як заўсёды, гасцінна прадаставіла СШ №1. Конкурс праходзіў па пяці намінацыях. Яго задача — прывіць цікавасць да вывучэння замежных моў і высветліць, як імі валодаюць вучні. А яшчэ яны дзяліліся творчымі ідэямі, дэманстравалі свае таленты, артыстызм. Канкурсанты выступалі ў ролі прамоўцаў, экскурсаводаў, мастакоў, рэдактараў, акцёраў, артыстаў. Пераможцаў вызначалі па кожнай намінацыі і кожнай з трох моў. Зрабіць гэта журы было складана.

У намінацыі  “Я — прамоўца” ўдзельнічалі вучні з дзесяці школ. Яны імкнуліся пераканаць прысутных у тым, што прыгажосць уратуе свет. Найлепш гэта атрымалася ў Лізаветы Худзяковай (СШ №1, французская), Веранікі Меліхавец (гімназія, англійская), Ірыны Каспяровіч (СШ №2, нямецкая).

У намінацыі “Я — гід” удзельнікі прадставілі свае маршруты і пазнаёмілі з традыцыямі краін, мову якіх яны вывучаюць. Першае месца прысуджана Тамары Забенька (СШ №1, англійская), Вользе Таразевіч (СШ №2, нямецкая).

Удзельнікі прэс-цэнтра прэзентавалі газеты на тэму “Невядомыя салдаты Вялікай Айчыннай вайны”. Лепшымі прызнаны газеты на англійскай мове Святланы Болт і Дар’і Разумоўскай з гімназіі, на нямецкай — Юліі Антух і Аліны Бартось з СШ №2. Тры творчыя групы дэманстравалі тэатральныя здольнасці. Журы засталося ў захапленні ад выступлення на англійскай мове групы з 29 чалавек з СШ №2.

А самая шматлікая і цікавая намінацыя  — “Фабрыка зорак”. Было выканана 12 песень на розных замежных мовах. Першыя месцы заваявалі Аксана Сарока (СШ №1, французская), Ірына Іршонак і Кацярына Ясінская (Варапаеўская СШ, англійская), Кацярына Пякарская і Валерыя Курыловіч (СШ №3, нямецкая).

Усяго ўручана 30 дыпломаў. Пераможцы будуць прадстаўляць раён на абласным этапе фестываля міжкультурных камунікацый.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.