Фінальныя турніры

Спорт

2 красавіка ў сярэдняй школе №2 адбыліся фінальныя турніры па шашках “64”, у якіх прыняло ўдзел 20 прадстаўнікоў з сямі школ раёна. Спабор­ніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме ў дзевяць тураў. Для аднаго дня такі графік даволі напружаны, што ў некаторай ступені адбілася на якасці партый, аднак азарт і імкненне да перамогі былі на самым высокім узроўні.

Сярод хлопчыкаў барацьбы за першае месца не атрымалася. Яго ў другі раз упэўнена заняў шасцікласнік СШ №2 Мацвей Хаткевіч, які паказаў змястоўную гульню і набраў 16 ачкоў з 18 магчымых. Дарэчы, ён адзіны, хто не пацярпеў ніводнага паражэння. На другім месцы з 11-цю ачкамі ўпершыню замацаваўся прадстаўнік СШ №1 Уладзіслаў Кузміч. За ім адразу чатыры ўдзельнікі набралі па 10 ачкоў. Давялося лічыць каэфіцыент, і тут фартуна ўсміхнулася шашысту з Гуты Сцяпану Янушу, які стаў трэцім. За ім — тры прадстаўнікі СШ №2: Мацфей Іваноў, Данііл Крывенькі і Максім Шчыт, які вучыцца ў другім класе, і для яго месца ў шасцёрцы мацнейшых — вялікі поспех. Усе атрымалі права на наступны год выступіць без адборачных турніраў адразу ў фінале.

Сярод дзяўчынак барацьба ішла за кожнае ачко. Тройку прызёраў немагчыма было выявіць аж да апошняй партыі. Упершыню чэмпіёнкай раёна стала Аксана Працук з Дунілавіч, якая набрала 13 ачкоў. Толькі бал саступілі ёй адразу дзве шашысткі. Па лепшым каэфіцыенце 2-ое месца заняла Вікторыя Татарчук (СШ №2), Алена Вітко (гімназія) — трэцяя. У шасцёрку лепшых таксама ўвайшлі Яна Галатылец, Дзіяна Скрыпко (абедзве з СШ №1) і мінулагодняя чэмпіёнка Карына Меднева (Камаі).

Пераможцы былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і салодкімі прызамі.

У якасці ганаровага госця турнір наведаў чэмпіён раёна сярод дарослых Уладзімір Халдзей, які назіраў за гульнёй школьнікаў і выказаў упэўненасць, што ў нас падрастае годная змена.

І. ТРОЦКІ,  галоўны суддзя спаборніцтваў.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.