Парадавалі лёгкаатлеты

Образование

Мы паведамлялі, што Пастаўскі каледж нядаўна запісаў у табліцу круглагадовай абласной спартакіяды ўстаноў прафтэхадукацыі Віцебшчыны сваю першую перамогу, выйграўшы спаборніцтвы па валейболе. І вось чарговы поспех. 16 красавіка вызначыліся ўдзельнікі лёгкаатлетычнага кросу, якія стартавалі на 2 і 3 кіламетры. На двухкіламетровай дыстанцыі першае месца, медаль і грамату заваяваў навучэнец Аляксандр Падгайскі. Добрыя вынікі паказалі таксама Раман Мядзведзеў, Валерый Пупін, Яўгеній Лубко, Аляксей Рапалаў і Руслан Жалевіч. У выніку пастаўскія лёгкаатлеты ўпершыню занялі другое агульнакаманднае месца.

Цяпер спартсмены навучальнай установы рыхтуюцца да спаборніцтваў па мнагаборстве “Здароўе”, якія пройдуць у Оршы 5—7 мая.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.