Трэба сеяць!

Сельское хозяйство

8 красавіка на базе СП “Дунілавічы-агра” адбыўся семінар-нарада з кіраўнікамі і аграномамі сельгаспрадпрыемстваў, на якім былі дэталёва  разгледжаны пытанні правядзення веснавых палявых работ.

У прыватнасці, размова ішла пра тэхналагічныя патрабаванні да вырошчвання зерневых культур, забяспечанасць гаспадарак насеннем і яго пратручванне, гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі да выхаду ў поле і яе тэхнічнае абслугоўванне, аплату працы.

Прадстаўнікі Віцебскага маторарамонтнага завода расказалі аб асноўных патрабаваннях да падрыхтоўкі тэхнікі, рэгуліроўкі пасяўных і глебаапрацоўчых агрэгатаў.

У рабоце семінара прынялі ўдзел і выступілі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў і яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. В. Чарвінскі.

Вывад зроблены адназначны: аптымальныя тэрміны сяўбы зерневых і зернебовых, пад якія сёлетняй вясной адводзіцца 12040 гектараў, на Пастаўшчыне наступілі. Зыходзячы з гэтага, перад кіраўнікамі і спецыялістамі сельгас­прадпрыемстваў была пастаўлена задача неадкладна пачынаць сяўбу. Але на гэтым тыдні яе вялі  толькі ў пяці гаспадарках: ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, СП “Дунілавічы-агра” і філіяле “Нафтазаводмантаж-агра”. На 9 красавіка насенне было запраўлена ў глебу ўсяго на 239 гектарах, або на 2% планавай плошчы. У па­раў­нанні з леташнім гэта намнога менш.

— У апошняй дэкадзе красавіка сіноптыкі абяцаюць дажджы,  — адзначыла намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве А. Д. Юрынёнак. — Таму цяпер трэба максімальна задзейнічаць людскія і матэрыяльныя рэсурсы, каб у аптымальныя тэрміны пасеяць зерневыя і зернебабовыя, арганізавана правесці іншыя палявыя работы, у тым ліку хімпраполку азімых, да якой таксама рэкамендуецца прыступаць неадкладна.

Пётр КУРЫЛОВІЧ. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.