Ветэраны пастаянна адчуваюць увагу


З кожным днём усё бліжэй знамянальная падзея — 70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Дарагая цана была заплачана за яе. Больш за 27 мільёнаў жыццяў савецкіх людзей забрала вайна. З усіх рэспублік былога Савецкага Саюза Беларусь панесла самыя вялікія страты: загінуў кожны трэці, амаль поўнасцю былі знішчаны прамысловасць, сельская гаспадарка, сістэмы адукацыі і аховы здароўя. І ўсё гэта ў памяці многіх жыхароў нашай шматпакутнай зямлі. Цаной неймаверных намаганняў удалося ў сціслыя тэрміны не толькі аднавіць тое, што было разбурана,  але і значна прымножыць створанае.

У цяперашні час на тэрыторыі раёна пражываюць удзель­нікі тых грозных падзей. Дзяржава пастаянна надае ім увагу, дапамагае. Усе ўдзельнікі вайны і вязні фашысцкіх канцлагераў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта атрымалі матэрыяльную дапамогу да 70-годдзя Вялікай Перамогі: удзельнікі вайны — па 8 мільёнаў рублёў, вязні — па 3,5 мільёна рублёў. Усім ім уручаны юбілейныя медалі.

Сацыяльныя работнікі абследавалі матэрыяльна-бытавыя ўмовы ўдзельнікаў вайны, ім аказваецца дапамога ў рамонце кватэр, дамоў, па медыцынскім абслугоў­ванні, выдзяляюцца пуцёўкі ў санаторыі Беларусі.

За пастаянны клопат ветэраны шчыра ўдзячны Прэзідэнту краіны А. Р. Лукашэнку. А я ад імя савета ветэранаў выказваю таксама ўдзячнасць старшыні райвыканкама В. С. Гутараву, яго намесніку Ю. М. Кісялёву, начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне П. Л. Курто, дырэктару тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Д. І. Пякарскай, раённаму ваеннаму камісару Ю. В. Мільто, галоўнаму ўрачу УАЗ “Пастаўская ЦРБ” У. М. Чакаваму, начальніку 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы С. Д. Півеню, начальніку філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132” С. А. Рагіню, дырэктарам ААТ “Паставымэбля” і “Пастаўскі малочны завод” С. Р. Зямчонку, В. Ф. Пылінскаму, галоўнаму рэдактару раённай газеты “Пастаўскі край” Ф. А. Касаткінай, рэдактарам раённага радыё У. Р. Шыку, “Паставы-ТБ” — Г. В. Казлоўскай, карэспандэнту “Пастаўскага краю” П. П. Курыловічу, першаму сакратару РК ГА “БРСМ” І. А. Каралёвай, старшыні ГА “Белая Русь” В. М. Ромель, дырэктарам школ раёна, камандзі­рам вайсковых часцей і падраздзяленняў Пастаўскага гарнізона, беларускім пагранічнікам за пастаянную ўвагу да нашага савета і ўсіх ветэранаў вайны і працы, вялікую патрыятычную і інфармацыйную работу.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 27 захаванняў, помнікаў загінулым, брацкіх магіл. У цяперашні час вя­дзецца вялікая работа па іх добраўпарадкаванні. За кожным такім месцам замацаваны арганізацыі, школы. Шчырая ўдзячнасць тым, хто ўжо дагледзеў месцы захаванняў. Карыстаючыся выпадкам, звяртаюся з пераканаўчай просьбай да тых, хто яшчэ не да канца навёў парадак на гэтых святых месцах і прылеглых да іх тэрыторыях: не адкладвайце гэту работу на потым.

Хачу павіншаваць усіх жыхароў раёна, ветэранаў вайны і працы з надыходзячым святам — 70-годдзем Вялікай Перамогі, пажадаць усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

А. КАЛЕСНІКАЎ, старшыня  раённага савета ветэранаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.