Яшчэ тры ахвяры

Правовое поле

Паведамленне пра пажар у адной з кватэр, размешчанай на восьмым паверсе шматпавярховага дома ў Оршы, паступіла ў мясцовы аддзел па надзвычайных сітуацыях а палове дванаццатай гадзіны ночы з 11 на 12 красавіка. 57-гадовага гаспадара кватэры ратавальнікі знайшлі паміж сёмым і восьмым паверхамі. Ён выбраўся з кватэры самастойна і не пацярпеў ад пажару, таму не меў патрэбы ў медыцынскай дапамозе. Пры правядзенні разведкі і тушэнні пажару ў кватэры на падлозе ў гасцінай былі знойдзены трупы ўнучак гаспадара 2008 і 2009 гадоў нараджэння і дачкі 1986 года нараджэння.

З суседніх кватэр эвакуіравалі 12 чалавек. У 23 гадзіны 49 хвілін пажар быў лакалізаваны, у 00 гадзін 03 хвіліны — ліквідаваны.

На кухні агонь знішчыў мэблю, пашкодзіў сцены і столь.

Прычына пажару і страты ад яго ўстанаўліваюцца.

А. МУХЛЯ, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.