Дапаможам Карыне Мацкевіч


Карына вучылася з намі ў адным класе. Усеагульная любіміца, гатовая заўсёды прыйсці на дапамогу, выручыць, падказаць. Яна была выдатніцай, актыўна ўдзельнічала ў жыцці класа і школы. Апошні званок для нас празвінеў тры гады таму. Кожны выбраў сваю дарогу. Карына заўсёды марыла стаць настаўніцай, таму паступіла на дзённае аддзяленне ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава.

І неўзабаве захварэла. У яе выявілі ранні касцёвамазгавы рэцыдыў. Восенню 2013 года паставілі дыягназ — востры лімфабласны лейкоз. Не адрываючыся ад вучобы, Карына прайшла курс лячэння. Будавала планы на будучае. Аднак вельмі хутка хвароба зноў вярнулася. З сакавіка гэтага года Карына праходзіць курс хіміятэрапіі ў Бараўлянах і разам з мамай здымае жыллё. Каштуе яно 200 долараў за месяц. Магчыма, у бліжэйшы час дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” зможа прадаставіць ім невялікі домік. Але і за яго трэба плаціць. Медыкі шукаюць донара для трансплантацыі касцявога мозгу. Колькі часу гэта зойме — невядома.

Мама Карыны вымушана была зволь­ніцца з работы, каб быць побач з хворай дачкой. Цяпер сям’я жыве на невялікую дапамогу, якую атрымлівае дзяўчына, і невысокую зарплату таты.  Кожны з нас вы­дзеліў са свайго бюджэту пэўную суму. Але хочацца верыць, што знойдуцца яшчэ добрыя людзі, якія зробяць гэтай сям’і ахвяраванні для аплаты жылля і знаходжання ў дзённым стацыянары бальніцы.

Паведамляем дабрачынныя разліковыя рахункі, якія адкрыты ў ААТ “АБ “Беларусбанк” у філіяле № 614/143 (аг. Лясны, д. 16 “А”):  беларускія рублі — тран­зітны рахунак №3819382106084 на дабрачынны рахунак №000164; расійскія рублі — транзітны рахунак №3819382119635 на дабрачынны рахунак №000131; долары ЗША — транзітны рахунак №3819382119635 на дабрачынны рахунак №000155; еўра — транзітны рахунак №3819382119635 на дабрачынны рахунак № 000140. Назначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынныя рахункі, адкрытыя на імя Мацкевіч Таццяны Францаўны, для лячэння дачкі Мацкевіч Карыны Уладзіславаўны.

Вельмі просім: не застаньцеся раўнадушнымі да чужога гора, дапамажыце Карыне.

Былыя аднакласнікі 2012 года выпуску СШ № 5.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.