Другія ў вобласці

Спорт

На працягу двух дзён у Віцебску праходзілі спаборніцтвы па летнім мнагаборстве «Здароўе» Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь у рамках абласной спартакіяды школьнікаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 25 каманд з усіх раёнаў вобласці і горада Віцебск.

Гонар нашага раёна адстойвала каманда з 14 навучэнцаў 5—11 класаў. У яе склад увайшлі спартсмены з гімназіі і ўсіх гарадскіх школ, а таксама з Навасёлкаўскай сярэдняй і Старадворскай базавай школ. Рыхтавалі да спаборніцтваў пастаўскіх школьнікаў настаўнікі фізічнай культуры Аляксандр Леанідавіч Вавінскі (гімназія) і Сяргей Генадзьевіч Зямчонак (сярэдняя школа № 4).

Удзельнікі выступалі ў сямі дысцыплінах: стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, скачках у даўжыню з месца, згінанні і разгінанні рук ва ўпоры лежачы ад падлогі (дзяўчынкі), падцягванні на высокай перакладзіне (хлопчыкі), плаванні, бегу на кароткую і доўгую дыстанцыі.

Лепшыя вынікі пастаўчане паказалі па скачках у даўжыню і плаванні і занялі агульнакаманднае другое месца. А Анастасія Качаноўская, Ларыса Скрыпко, Вікторыя Дзеравянка (гімназія) і Ілья Шырневіч (СШ № 4) увайшлі ў склад зборнай вобласці і прынялі ўдзел у рэспубліканскім этапе спаборніцтваў, якія праходзілі ў Маладзечне.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.