Крэатыўшчыкі з райгазу

Общество

Токар А. Р. Розынка, які рабіў вентыль да балона.

Філіял РВУ “Паставырайгаз” — адно з тых прадпрыемстваў, якія вялікую ўвагу надаюць добраўпарадкаванню сваёй тэрыторыі. Штогод сіламі калектыву раённага вытворчага ўпраўлення вакол адміністрацыйнага будынка ствараецца штосьці новае: то клумба, то малая архітэктурная форма, то падстаўка для кветак. А сёлета на бачным месцы ў двары з’явіўся газавы балон. Ён абсалютна аналагічны сапраўднаму, толькі большы за яго ў 3,3 раза. Па словах дырэктара філіяла М. Д. Жданковіча, якому належыць ідэя ўстаноўкі балона, рабілі яго райгазаўцы самі. За аснову ўзялі ёмістасць, якая пылілася на скла­дзе, адшліфавалі і пафарбавалі яе, нанеслі з дапамогай трафарэту надпіс “Пропан”, вытачылі адпаведных памераў і прыварылі вентыль.

Балон устанавілі ў канцы краса­віка, напярэдадні візіту камісіі УП “Віцебскаблгаз”, якая кожную вясну робіць традыцыйны аб’езд усіх райгазаў вобласці, знаёмячыся з добраўпарадкаваннем іх тэрыторый. Безумоўна, члены камісіі не маглі не звярнуць увагі на цікавы аб’ект і ацанілі крэатыўнасць пастаўчан. Многія з іх захацелі сфатаграфавацца на памяць каля вялізнага балона, падобнага да якога няма нідзе на Віцебшчыне.

Перад будынкам РВУ «Паставырайгаз».
Гэтыя кветкі хутка «пераселяцца» з кабінета кантралёра прадпрыемства Т. М. Куцуха, якая іх выпеставала, на клумбы.

Але не толькі ён прыцягвае позіркі гараджан, якія праходзяць і праязджаюць каля “Паставырайгазу”. Радуюць вока яркай разнаколернасцю кветак дагле­джаныя клумбы. Дарэчы, у гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на адной з іх работніцы прадпрыемства высадзілі кветкі такім чынам, каб атрымаўся надпіс “70 Перамога”.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.