Малайчынкі, пастаўчанкі!

Культура Личности

 

2—7 мая ў г. Ліда Гродзенскай вобласці праходзіў заключны этап VII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча.

 Сярод яго ўдзельнікаў былі і дзве прадстаўніцы нашага раёна — сямікласніцы Пастаўскай і Варапаеўскай дзіцячых школ мастацтваў: цымбалістка Ліза Глазава і баяністка Каця Ясінская. Абедзве дзяўчынкі паспяхова прайшлі адбор спачатку ў сваіх школах, потым на занальным і абласным этапах. Не падкачалі і на “рэспубліцы”, дзе старшынёй журы быў прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі Я. П. Гладкоў. У сваёй узроставай групе Ліза стала лаўрэатам ІІІ ступені і атрымала адпаведны дыплом, а Каця ўзнагаро­джана граматай за паспяховае выступленне. Граматамі за высокае педагагічнае і канцэртмайстарскае майстэрства адзначаны таксама педагогі Лізы Глазавай Г. Э. Барысюк і К. Б. Мейшутовіч.

У заключным этапе конкурсу прымала ўдзел і дачка Галіны Эдуардаўны, якая цяпер вучыцца ў 9 класе рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, цымбалістка Саша Барысюк. Яна ўдастоена дыплома І ступені.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.