Падарыце дзецям лета

Образование

Для школьнікаў канікулы — самая чаканая пара. Кожны выбірае сам, як іх правесці цікава і з карысцю. І нічога не можа парадаваць дзіця так, як паездка ў летні аздараўленчы лагер, дзе праграма адпачынку вельмі разнастайная і насычаная, многа новых сяброў і незабыўных уражанняў.

Як паказвае шматгадовая практыка, большасць дзяцей выбіраюць аздараўленчыя лагеры нашага раёна. У мінулым годзе, напрыклад, у іх пабывала больш за 1100 хлопчыкаў і дзяўчынак: 855 — у прышкольных дзённых, 150 — у 9-дзённых кругласутачных, 139 — у 18-дзённых. Гэтым летам будуць працаваць і дзённыя, і кругласутачныя.

З чэрвеня адкрыюцца лагеры пры ўстановах адукацыі, а таксама спартыўна-аздараўленчы лагер пры дзяржаўнай установе “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”, 9-дзённыя кругласутачныя пры пастаўскім і камайскім касцёлах. Трэці год запар адчыніць дзверы для ўсіх жадаючых аздараўленчы лагер у чатыры змены пры АДРАЦ “Ветразь”.

Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні для набыцця пуцёвак выдзеліў наступныя датацыі: 1400000 рублёў у кругласутачныя 18-дзённыя, 600000 — у 9-дзённыя, 580000 — у дзённыя лагеры. Пярвічным  і галіновым камітэтам прафсаюза арганізацый і прадпрыестваў, дзе працуюць бацькі, дзеці якіх пройдуць аздараўленне, рэкамендавана аказаць матэрыяльную дапамогу.

Падрабязную інфармацыю пра сабекошт і набыццё пуцёвак можна атрымаць па тэлефонах: 4-26-19 (з 9.00 да 13.00) і 5-79-02 (АДРАЦ “Ветразь”).

Т. СІДАРОВІЧ, галоўны спецыяліст

па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.