Прадукцыя — канкурэнтаздольная

Экономика

На мінулым тыдні ў абласным выканаўчым камітэце адбылася нарада, на якой ішла размова пра актывізацыю сумеснай работы вядучых прадпрыемстваў-вытворцаў харчавання, адзення, абутку і гандлёвых арганізацый Прыдзвінскага краю па продажы на ўнутраным рынку, а таксама за межамі краіны тавараў айчыннай вытворчасці. Дзясяткі з іх былі прадстаўлены на спецыяльнай выстаўцы. Годна выглядала экспазіцыя  Пастаўскага малочнага завода. Удзельнікі нарады мелі магчымасць прадэгуставаць больш за 10 відаў сыроў і пераканацца, што прадукцыя пастаўчан канкурэнтаздольная, карыстаецца попытам. Пра гэта сведчаць і дыпломы “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь ” і “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі”, якія былі ўручаны дырэктару прадпрыемства В. Ф. Пылінскаму.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.