Увага, дапамога, падарункі


Старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў уручае падарунак ветэрану вайны, былому медработніку Ксеніі Кузьмінічне Свінуховай.

8 і 9 мая ў Паставах, як і па ўсёй Беларусі, пройдуць кульмінацыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі. Некалькі месяцаў вялася падрыхтоўка да гэтай знамянальнай даты. Былі вывучаны сацыяльна-бытавыя ўмовы жыцця ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і іншых катэгорый грамадзян, якія пацярпелі ад яе наступстваў, і прыняты  меры па задавальненні іх патрэб. Праведзены комплексныя медыцынскія агляды, а тым, хто меў патрэбу,  аказана ўсебаковая дапамога ў стацыянарных лячэбных установах.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Паставах, а таксама па месцы жыхарства ветэранаў прайшло ўручэнне юбілейных медалёў. 144 чалавекі атрымалі ў раёне з рэспубліканскага бюджэту аднаразовую матэрыяльную дапамогу на суму 598 мільёнаў 500 тысяч рублёў. Акрамя таго, ветэранам было ўручана 148 падарункаў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў прадпрыемстваў і арганізацый, адкуль яны пайшлі на заслужаны адпачынак. Разам з імі яны  атрымалі пісьмы-трохкутнікі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і віншавальныя паштоўкі ад старшыні раённага выканаўчага камітэта.

У сустрэчах прынялі ўдзел кіраўнікі раённай улады, райваенкамата, грамадскіх і шэрага іншых арганізацый.

Работа, накіраваная на паляпшэнне сацыяльна-бытавых умоў жыцця і аказанне дадатковай сацыяльнай падтрымкі ветэранам і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, бу­дзе прадаўжацца.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.