Узнагароды — дунілавіцкім медыкам

Личности

Пераможцай абласнога агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва за 2014 год у намінацыі “Лепшая ўчастковая бальніца” з прысуджэннем першага месца прызнана Дунілавіцкая ўчастковая бальніца. А ў другім этапе рэспубліканскага агляду дунілавіцкія медыкі занялі трэцяе месца.

— Узнагароды заслужаныя, — адзначыў галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская ЦРБ” У. М. Чакавы. — Пры падвядзенні вынікаў улічвалася паляпшэнне паказчыкаў здароўя насельніцтва і дзейнасці ўстановы. Адзначаны станоўчая работа па арганізацыі выязных форм медабслугоўвання на ФАПах і ў асобных вёсках, дыспансерызацыі насельніцтва з прыцягненнем спецыялістаў Пастаўскай ЦРБ, а таксама нізкая звяртальнасць грамадзян па хуткую медыцынскую дапамогу. Тут шмат зроблена па стварэнні ўмоў для знаходжання хворых і работы медперсаналу. А старшая медыцынская сястра А. І. Ларыёнава прызнана лепшым грамадскім кантралёрам па ахове працы і ўзнагароджана Дыпломам прэзідыума савета Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Застаецца дадаць, што перамогі ў аглядах якасці становяцца для пастаўчан заканамернасцю. Пазалетась у ліку лепшых была названа Навасёлкаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, летась — Пастаўская ЦРБ.

Галіна ПІШЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.