Вы — прыклад служэння Айчыне

Местная власть

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Яўстаф’евіч Зубовіч з трэцякласнікам СШ №1 Арцёмам Маляўкам. Фота Іны СНЯЖКОВАЙ.

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — франтавікі, партызаны, працаўнікі тылу! Паважаныя жыхары Пастаўшчыны! Сардэчна віншуем вас з вялікім усенародным святам — 70-годдзем Вялікай Перамогі!

Беларусь і яе мужны народ першымі прынялі ўдар гітлераўскай Германіі. Тры доўгія гады нямецкай акупацыі сталі гадамі небывалага супраціўлення фашысцкаму рэжыму. Разгарнулася сапраўдная партызанскай вайна, дзейнічала падполле. На барацьбу з ворагам сталі і пастаўчане.

У гэты святы для кожнага з нас дзень выказваем глыбокую ўдзячнасць усім, хто змагаўся з ворагам на франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі, садзейнічаў баяздольнасці арміі ў тыле. Мы схіляем галовы перад сотнямі, тысячамі нашых землякоў, байцоў дзеючай арміі, якія загінулі, вызваляючы сваю краіну і краіны Еўропы, аддаём даніну памяці ўсім ветэранам, якія, вярнуўшыся з поля бою, унеслі неацэнны ўклад у аднаўленне разбуранай гаспадаркі і якіх ужо няма сярод нас.

У гады суровых выпрабаванняў з нябачнай сілай праявіліся найвялікшая самаахвярнасць, сіла духу і гераізм савецкага салдата, яго найвышэйшы патрыятызм і вернасць вялікаму абавязку і сваёй Радзіме. Перакананы, што для цяперашніх воінаў, моладзі подзвіг старэйшага пакалення заўсёды будзе прыкладам адданага служэння Айчыне, гатоўнасці да самаахвярнасці ў імя свабоды і незалежнасці. Памяць і праўду пра Вялікую Айчынную вайну нашы сэрцы будуць захоўваць вечна. Будзем жа вартыя Вялікай Перамогі, прымножым створанае папярэднімі пакаленнямі.

Паважаныя ветэраны! Вам мы абавязаны за ўсё — жыццё, свабоду, шчасце нашых дзяцей. Нізкі паклон вам! Жывіце доўга, заставайцеся для нас прыкладам гонару і мужнасці. Мы, нашчадкі пакалення пераможцаў, абяцаем быць годнымі таго, каб ісці з вамі ў адным страі.

У гэта светлае свята — 70-годдзе Вялікай Перамогі — сардэчна жадаем вам, дарагія пастаўчане, шчасця, міру, сямейнага дабрабыту, паспяховай і стваральнай працы. Няхай сярод нас яшчэ доўга застаюцца  ўдзельнікі Вялікай Айчыннай, тыя, хто перамог фашызм, а над нашай Радзімай заўсёды будзе мірнае сонечнае неба, кожны дом поўніцца радасцю, лю­боўю і цеплынёй.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага

выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Не згасне слава подзвігу

Паважаныя пастаўчане! Шчыра віншую вас з 70-годдзем Вялікай Перамогі!

Усё далей і далей мы аддаляемся ад найважнейшай падзеі мінулага стагоддзя — Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Але і праз дзясяткі вёсен не згасне слава вялікага подзвігу нашага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі: вайна, якая доўжылася 1418 дзён, забрала мільёны жыццяў. Вогненным шквалам пракаціўшыся па зямлі, фашысцкае ярмо змятала ўсё на сваім шляху: прыгнятала народы, паглынала гарады і вёскі, знішчала помнікі культуры і мастацтва, руйнавала прамысловасць і інфраструктуру. Разгром ненавіснага ворага, які апаганіў нашу зямлю, стаў магчымым дзякуючы сапраўднаму патрыятызму, стойкасці і згуртаванасці нашага народа.

Быць нашчадкамі такой Перамогі — вялікі гонар для ўсіх нас. Мы заўсёды з глыбокай павагай будзем схіляць галовы перад мужнасцю і адвагай франтавікоў, працаўнікоў тылу, партызан, падпольшчыкаў, вязняў канцлагераў і мірных жыхароў, а таксама тых, хто пасля падымаў разбураную краіну з руін і попелу.

Дарагія ветэраны! Вы — наш гонар, наш нацыянальны здабытак. Ваш вялікі подзвіг — гэта невычэрпная крыніца духоўнай сілы і пераадолення любых цяжкасцей і выпрабаванняў. Вы натхняеце нас на стваральную дзейнасць, перадаяце маладому пакаленню бясцэнныя ўрокі грамадзянскасці, салідарнасці і патрыятызму. Нізкі вам паклон і доўгіх гадоў жыцця!

Дарагія землякі! Няхай у гэты дзень вашы сэрцы поў­няцца гонарам за нашу вялікую і моцную Радзіму. Няхай шчасце, радасць і дзіцячы смех пануюць у вашых дамах. Шануйце права жыць шчасліва ў цудоўнай краіне, ніколі не забывайце імёнаў тых, хто падарыў нам свабоду і мірнае неба над галавой.

М. МОРХАТ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

* * *

Паважаныя ветэраны, дарагія пастаўчане! Сардэчна віншуем вас са святам Вялікай Перамогі!

Гэта надзвычай светлы, урачысты дзень для ўсёй краіны. Асабліва хвалюючы  і радасны ён для ветэранаў і тых, хто перажыў гады ваеннага ліхалецця. Шаноўныя, мы ганарымся вашай мужнасцю, стойкасцю і гераізмам. Схіляем галовы перад тымі, хто аддаў сваё жыццё за нашу свабоду. Шчыра ўдзячны ўсім, хто выстаяў, хто аднаўляў краіну ў пасляваенны час.

Нізкі паклон вам, ветэраны! Жывіце доўга! Здароўя вам, дабрабыту і шчасця.

В. РОМЕЛЬ, старшыня раённай

арганізацыі РГА “Белая Русь”.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.