Яны вядуць да перамог

Спорт

Уладзімір Казелька, Генадзій Савосін, Аляксандр Вавінскі, Станіслаў Чымбург, Леанід Жук. Валейбольная каманда г. п. Варапаева.

16 мая на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу па вуліцы Савецкай у Паставах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Яго ўдзельнікаў з прафесійным святам павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын,  генеральны  дырэктар дзяржаўнага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” М. С. Рамейка.

Яны адзначылі, што на Пастаўшчыне побач з традыцыйным валейболам шырокае распаўсюджванне атрымалі такія віды спорту, як футбол, лёгкая атлетыка, стралковы спорт, плаванне. Пра гэта сведчаць шматлікія дасягненні на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Вось толькі некаторыя з іх. Пастаўскаму фіз­культурна-спартыўнаму клубу прысуджана першае месца ў абласным аглядзе-конкурсе за лепшую арганізацыю спартыўна- масавай работы ў 2014 годзе. У  круглагадовай спартакіядзе ўстаноў прафтэхадукацыі Віцебшчыны летась упершыню перамагла каманда нашага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці. І сёлета спартсмены гэтай установы ідуць на першым месцы. У абласным фестывалі плавання “Залатая рыбка” перамогу святкавалі юныя плыўцы і сямейныя каманды, якія займаюцца на фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вул. Станкевіча. Славяцца дасягненнямі юныя валейбалісты дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і іншыя. Вядома, заслуга ў гэтым у першую чаргу саміх спартсменаў. А вядуць іх да перамог трэнеры, настаўнікі фізічнай культуры, арганізатары спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Лепшым з іх былі ўручаны ўзнагароды.

Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта атрымалі дырэктар Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Станіслаў Чымбург і кіраўнік фізічнага выхавання прафтэхкаледжа Юрый Трафімаў. Ганаровымі граматамі ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама адзначана плённая праца настаўніка фізічнай культуры гімназіі Аляксандра Вавінскага, намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Леаніда Жука і інжынера гэтай установы Уладзіміра Казелькі. Трэнеру-выкладчыку дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Генадзію Савосіну  ўручана Ганаровая грамата дзяржаб’яднання “Фізічная культура, спорт  і турызм Пастаўскага раёна”.

Намеснік старшыні райвыканкама Ю.М. Кісялёў уручае Па¬дзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта кіраўніку фізвыхавання прафтэхкаледжа Юрыю Трафімаву.

Пасля ўрачыстай часткі пачаўся святочны валейбольны турнір з удзелам каманд суседніх раёнаў. Перамогу атрымалі глыбачане, на другім месцы каманда з г. п. Варапаева, на трэцім — з г. Астравец Гродзенскай вобласці. На жаль, на гэты раз дзве каманды гаспадароў аказаліся за мяжой прызёраў.

Тэкст і фота

Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.