З парада тэхнікі — у поле

Местная власть

Мікалай Іванавіч Чашун.

9 мая на ўрачыстасцях у Паставах, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялі­кай Айчыннай вайне, быў арганізаваны паказ сельскагаспадарчай, дарожнай і іншай айчыннай спецыяльнай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца ў розных галінах вытворчасці і сацыяльнай сферы раёна. Адкрываў парад дасягненняў машынабудавання Беларусі  механізатар ААТ “Хаці­лы-агра” Мікалай Іванавіч Чашун. Вясной ён атрымаў энерганасычаны “Беларус-3522”, які ў ліку васьмі іншых машын сёлета набыла гаспадарка.

— За 25 гадоў работы ў сельгаспрадпрыемстве працаваў на розных трактарах і зернеўборачных камбайнах, — расказваў М. І. Чашун. —  Новы МТЗ магутнасцю 355 конскіх сіл вызначаецца не толькі энерганасычанасцю, шматфункцыянальным выкарыстаннем прычапных і навясных машын і абсталявання, але і павышанай камфортнасцю. Уражваюць габарыты трактара. Таму з вялікім задавальненнем праехаў па плошчы, бо людзям, нават далёкім ад тэхнікі, было на што паглядзець.

З парада  Мікалай Іванавіч адразу накіраваўся ў поле, дзе яшчэ вялася яравая сяўба. З абеду паспеў апрацаваць каля двух дзясяткаў гектараў глебы, а ўсяго сёлетняй вясной на КЧ-5,1 падрыхтаваў яе амаль на 800 гектарах.

Тое, што  Мікалаю Іванавічу быў аказаны гонар прадэманстраваць на парадзе новую тэхніку, якая папаўняе машынна-трактарныя паркі сельгаспрадпрыемстваў Пастаўшчыны, стала заслужанай ацэнкай яго працы. За чвэрць стагоддзя механізатар дасканала навучыўся выконваць практычна ўсе работы ў полі. Выдатна зарэкамендаваў сябе на падрыхтоўцы глебы, касьбе траў, уборцы зерневых і зернебабовых. Яго можна бачыць і на ўборцы бульбы, зяблевым ворыве і іншых участках. Цяпер М. І. Чашун завяршае падрыхтоўку кормаўборачнай тэхнікі, каб у бліжэйшы час на МТЗ-82 з  “Дыска” прыступіць да касьбы траў.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.