Заяўку на вакцыну — да 1 чэрвеня


Аналіз вынікаў мінулага эпідэмічнага сезона на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып сведчыць аб высокай эфектыўнасці праведзенай загадзя імунізацыі. Захворванні верхніх дыхальных шляхоў адзначаліся, напрыклад, у 671 чалавека, што звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў Пастаўскую паліклініку. Сярод іх ад грыпу былі прышчэплены толькі 13 (1,9%). Гэта азначае, што ВРВІ з ускладненнямі ў 98% выпадкаў рэгістраваліся ў людзей непрышчэпленых.

Як паведамілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, у 2015 годзе, згодна з дырэктыўнымі дакументамі Міністэрства аховы здароўя і аблвыканкама, за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый супраць грыпу плануецца прышчапіць 40% працуючага насельніцтва — 2956 чалавек. Менавіта столькі доз вакцыны патрэбна заказаць. Многія кіраўнікі з разуменнем аднесліся да праблемы і падалі заяўкі на яе набыццё (Пастаўскі малочны завод, ПМС, УП ЖКГ, Варапаеўскі завод ЖБВ, “Беларусбанк”, шэсць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і інш.). Усяго ўжо заяўлена 1661 доза, што складае 56,2% ад неабходнага. У бліжэйшы час, да 1 чэрвеня, неабходна паклапаціцца кіраўнікам і астатніх прадпрыемстваў і арганізацый і падаць заяўкі на вакцыну для сваіх калектываў, памятаючы пра тое, што толькі імунізацыя дазваляе пазбегнуць шэрага інфекцыйных захворванняў, у тым ліку і грыпу.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.