Аднаго старання мала

Местная власть Сельское хозяйство

Віктар Сінкевіч і Анатолій Смільгінь.

На 22 чэрвеня ў ААТ “Камайскі-агра” было скошана 1252 гектары траў (больш у раёне ўбралі толькі ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”). Але план  сенакашэння выкананы толькі на 41,7%. Што перашкаджае камайцам весці “зялёнае жніво” хутчэйшымі тэмпамі?

— На перыяд нарыхтоўкі кармоў у гаспадарцы створаны два механізаваныя атрады, — расказваў дырэктар сельгаспрадпрыемства А. В. Сарапененка. — Прадугледжвалася, што ў кожным на падборцы і здрабненні масы будуць задзейнічаны па два кормаўборачныя камбайны. На вялікі жаль, “Ягуар”, які замацаваны за маладым механізатарам Вадзімам Дуброўскім, працаваў на сенажаці ўсяго два дні. З цяжкасцю знайшлі сродкі (а гэта каля 80 мільёнаў рублёў), каб закупіць запчасткі для рамонту машыны. Астатняя тэхніка амаль тыдзень  прастаяла з-за адсутнасці паліва. За гэты час можна было нарыхтаваць дадаткова не менш за 3000 тон сенажу.  Цяпер становішча з забеспячэннем палівам стабілізавалася, але пайшлі дажджы…

Такія няўвязкі замаруджваюць нарыхтоўку кармоў. Тым не менш механізатары стараюцца. Прозвішчы лепшых з іх штодзень змяшчаюцца ў спецыяльным бюлетэні “Сёння наперадзе”.  На 350 гектарах скасіў травы Андрэй Сакалоў. Добрай выпрацоўкі на сенакашэнні дабіваюцца таксама Валерый Кірплюк, Сяргей Бедунько і іншыя механізатары. На зграбанні  сянажнай масы асабліва вызначаюцца Мікалай Падрэз, Дзмітрый Дуброўскі і Аляксандр Чэкет.

Сёлета першымі да нарыхтоўкі сенажу прыступілі Віктар Сінкевіч і Іван Трацяк. Абодва вопытныя, па-майстэрску кіруюць любой тэхнікай. Вось і на КВК-800 ужо назапасілі адпаведна 2700 і 2000 тон зялёнай масы. Валерый Смільгінь пазней уключыўся ў работу і падабраў ужо 1000 тон правяленай масы. На яе адвозцы лідзіруе Іосіф Гайлюн. Ён першым у сельгаспрадпрыемстве даставіў з поля да месца закладкі амаль 1100 тон здробненай зеляніны. Спорна працуюць Валерый Завірын, Анатолій Смільгінь, Генадзій Шушкевіч і іншыя.

На зімова-стойлавы перыяд для грамадскага статка ў гаспадарцы ўжо закладзена амаль 6500 тон сенажу, у тым ліку 1030 тон — ва ўпакоўцы (вялікая заслуга ў гэтым механізатара Аліка Смільгіня). Але работы на сенажацях яшчэ шмат. Таму кіраўніцтву гаспадаркі трэба клапаціцца пра тое, каб як мага менш было прастояў корманарыхтоўчай тэхнікі.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.