Першыя “капіталісткі”


Як ужо неаднаразова паведамлялася ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку і ў “Пастаўскім краі”, 9 снежня 2014 года Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка падпісаў Указ №572 “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей”. У адпаведнасці з ім, бацькі пры нара­джэнні або ўсынаўленні ў перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года трэцяга дзіцяці і наступных маюць права на атрыманне сямейнага капіталу ў памеры 10 тысяч долараў ЗША.

У нашым раёне з пачатку года па назначэнне сямейнага капіталу ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на якое ўскладзены паўнамоцтвы па зборы і падрыхтоўцы дакументаў для назначэння гэтага віду дзяржаўнай дапамогі, звярнулася сем чалавек. Рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 29 мая сямейны капітал у памеры 10 тысяч долараў ЗША ім назначаны. Гэта жыхаркі райцэнтра Святлана Аляксандраўна Курыловіч (5-ае дзіця), Марына Эдуардаўна Мядзюха (3-яе дзіця), Таццяна Анатоль­еўна Марозава (5-ае дзіця), Алена Дзмітрыеўна Падгайская (3-яе дзіця), а таксама Іна Паўлаўна Шкорнік з гарпасёлка Варапаева (3-яе дзіця), Вольга Аляксандраўна Сіганкевіч з аграгарадка Дунілавічы (4-ае дзіця) і Марына Вацлаваўна Купрэвіч з вёскі Вярэнькі (4-ае дзіця).

Для кожнай з гэтых мнагадзетных маці ў цэнтры банкаўскіх паслуг №230 філіяла №216 “ААТ “Беларусбанк” будзе акдкрыты па іх заяве дэпазітны рахунак “Сямейны капітал” з унясеннем на яго названай сумы.

Застаецца дадаць, што скарыстацца ёй бацькі змогуць пасля дасягнення дзіцяці 18 гадоў — на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне накапляльнай пенсіі маці. У выпадку, калі дзіцяці спатрэбіцца атрыманне платнай медыцынскай дапамогі, сродкі сямейнага ка­піталу могуць быць выкарыстаны датэрмінова.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.