Прысвячаліся Дню пагранічніка


Сярод узнагароджаных — Яўгеній Герасімаў, Дзмітрый Хехнеў, Вячаслаў Буцвілоўскі, Міхаіл Рабіза, Лілія Скіпар.

У 1-ым ваенным шпіталі органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь адбыліся ўрачысты сход і канцэрт-віншаванне, прысвечаныя Дню пагранічніка.

Калектыву ўстановы даслалі віншаванні Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел і рэспубліканскі савет Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы.

У віншаванні кіраўніка пагра­нічнага ведамства, у прыватнасці, адзначаецца, што ў апошні час у органах пагранічнай службы краіны праведзены неабходныя якасныя змяненні, ваеннаслужачыя, грамадзянскі персанал не лічацца з часам і ўзрослымі службовымі нагрузкамі, робяць усё неабходнае для вырашэння пастаўленых задач.

Так працуе і служыць і ваенна-медыцынскі персанал шпіталя, якому ў студзені 2014 года споўнілася дваццаць гадоў. Нагадаўшы пра гэту дату, павіншаваўшы прысутных з прафесійным святам і пажадаўшы ўсім дабра, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту, начальнік шпіталя палкоўнік медыцынскай службы Сяргей Півень падкрэсліў, што ў шпіталі паспяхова дыягнастуюць і лечаць розныя захворванні, праводзяць самыя складаныя аперацыі з прымяненнем сучасных тэхналогій. Маюцца перасоўныя флюарагра­фічны і стаматалагічны кабінеты, хіміка-бактэрыялагічная лабараторыя. І, што самае галоўнае, — падрыхтаваныя спецыялісты, праца якіх высока цэніцца.

Вось і да сёлетняга свята былі аб’яўлены Падзякі Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўніку м/с Сяргею Півеню, падпалкоўніку м/с Дзмітрыю Чэрвоннаму, падпалкоўніку Юрыю Дунцу. Падпалкоўнік м/с Дзмітрый Шаламіцкі ўзнагаро­джаны граматай Дзяржпагранкамітэта, а капітан м/с Антон Гулікаў — нагрудным знакам “Выдатнік пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” II ступені.

Ваеннаслужачыя-пагранічнікі свята захоўваюць і прымнажаюць традыцыі старэйшых пакаленняў, праяўляюць высокі прафесіяналізм, вытрымку, дабіваюцца высокіх вынікаў у аператыўна-службовай і іншай дзейнасці. Пацвярджэннем гэтага стала ўзнагароджванне юбілейнымі медалямі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” палкоўніка м/с Міхаіла Рабізы, падпалкоўнікаў Яўгенія Герасімава, Юрыя Дунца і Дзмітрыя Хехнева, падпалкоўнікаў м/с Ігара Шаламіцкага, Вячаслава Буцвілоўскага і Ліліі Скіпар.

Вялікай групе супрацоўнікаў былі аб’яўлены Падзякі начальніка шпіталя.

З прафесійным святам прысутных павіншаваў намеснік старшыні  райвыканкама Юрый Кісялёў. Ён уручыў узнагароды раённага выканаўчага камітэта Міхаілу Рабізу і Алене Тараскевіч.

Затым адбыўся канцэрт-віншаванне, падрыхтаваны ўдзельнікамі мастацкай сама­дзейнасці медыцынскай установы. Дарэчы, яны выступалі ў новых прыгожых сцэнічных касцюмах. Дню пагранічніка былі таксама прысвечаны спартыўныя спаборніцтвы, іншыя мерапрыемствы.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.