Ад стрэсу спынілася сэрца


Два пажары адбыліся на мінулым тыдні на Пастаўшчыне. У ноч на 22 чэрвеня загарэўся жылы дом у г.п. Варапаева. На момант прыбыцця на месца выклі­ку падраздзяленняў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях полымя ахапіла дах будынка і прыбудаваную да яго павець. Пры разведцы пажару ў адным з пакояў дома ратаўнікі знайшлі 43-гадовага гаспадара, які спаў на ложку, вывелі яго на вуліцу і перадалі работнікам хуткай дапамогі. На шчасце, мужчына не пацярпеў, яго нават не прыйшлося шпіталізаваць. А вось дом і павець амаль цалкам згарэлі. Агнём знішчаны дах па ўсёй плошчы, столевае перакрыцце і маёмасць, пашкоджаны сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца. У якасці версіі яго ўзнікнення разглядаецца неасцярожнасць пры курэнні гаспадара дома.

Раніцай 27 чэрвеня таксама па не ўстаноўленай пакуль прычыне ўзнік пажар у блочнай павеці ў вёсцы Дашкі Камайскага сельсавета. Яе гаспадар 1962 года нараджэння дапамагаў пажарным змагацца з агнём. Пазней яму стала дрэнна, і да прыезду медыкаў мужчына памёр. Як паказала судова-медыцынская экспертыза, смерць наступіла ад спынення сэрца.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.