Адбылася чарговая сесія

Местная власть

26 чэрвеня адбылася чарговая, 14-ая, сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. На парадак дня выносіліся два пытанні. Аб ходзе выканання ў раёне Рэгіянальнай праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на 2011—2015 гады і задачах на 2016 год далажыў намеснік старшыні райвыканкама М. Р. Коваль. Дакладчыкам па другім пытанні — “Аб выкананні раённых мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі на 2011—2015 гады” — выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінская.

У спрэчках па дакладах слова ўзялі дырэктар ААТ “Пастаўскі льнозавод”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў ад Шыркаўскай выбарчай акругі №24 П. І. Скурко, эканаміст ААТ “Пастаўскі малочны завод” К. Г. Гайлеўскі, мастацкі кіраўнік раённага Дома культуры, дэпутат раённага Савета дэпутатаў ад Станкевіцкай выбарчай акругі №3 А. В. Слядзеўская, выконваючая абавязкі старшыні Варапаеўскага сельвыканкама Н. М. Седзюкевіч.

Па абодвух абмеркаваных пытаннях прыняты рашэнні.

Перад дэпутатамі і ўсімі запрошанымі на сесію выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, які акрэсліў задачы на бліжэйшы час і перспектыву.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.