Чарговае пасяджэнне райвыканкама

Местная власть

24 ліпеня пад старшынствам кіраўніка раёна В. С. Гутарава адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якое былі запрошаны кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, старшыні сельвыканкамаў. У рабоце пасяджэння прыняў удзел начальнік упраўлення энерга­эфектыўнасці Міністэрства энергетыкі М. П. Малашанка.

Першае пытанне, вынесенае на разгляд, — “Аб выкананні  паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, выкананні бюджэту па выніках першага паўгоддзя 2015 года і рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года №3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. З інфармацыяй выступілі намеснік старшыні райвыканкама П. Р. Станюш, начальнікі ад­дзелаў: эканомікі — П. Т. Казакевіч і фінансавага — Л. М. Шэцка. Заслуханы тлумачэнні дырэктараў: ААТ “Варапаеўскі ДАК” — А. С. Седзюкевіч, “Пастаўскі льнозавод” — П. І. Скурко, “Камайскі-агра” — А. В. Сарапененкі, ДКУП “Варапаеўскі завод ЖБВ” — А. Р. Дудалевай.

Па другім пытанні парадку дня пася­джэння райвыканкама — “Аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у адпаведнасці з патрабаваннямі аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата ў першым паўгоддзі 2015 года” — праінфармавала кіраўнік спраў райвыканкама А. Ф. Літвіновіч.

На пасяджэнні абмеркавана таксама пытанне аб гатоўнасці да ўборкі ўраджаю і сяўбы азімых культур, па якім далажыла намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве А. Д. Юрынёнак. Зацверджаны рабочы план правядзення ўборкі ўра­джаю і сяўбы азімых.

Разгледжаны і шэраг іншых пытанняў. Па ўсіх прыняты рашэнні.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.