Чужымі рукамі…

Общество

У рэдакцыю раённай газеты «Пастаўскі край» прыйшоў ліст ад імя жыхароў населенага пункта Чыгуначныя казармы (раён 6 гарадка) за подпісам М. Самца. Аўтар пісьма ўзнімаў праблему стану навакольнага асяроддзя каля льнозавода, у прыватнасці ўказваў на тое, што кіраўніцтва прадпрыемства ў мінулым годзе арганізавала ў межах горада звалку адходаў вытворчасці і бытавога смецця і зараз на яе, а таксама ў бярозавы гай, вывозяцца тоны адходаў.

Каб разабрацца ў сітуацыі, карэспандэнт раённай газеты сумесна са спецыялістамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выехала па указаным аўтарам пісьма адрасе, каб разам з ім накіравацца на льнозавод.

Чалавека дома не аказалася. Пасля размовы з суседзямі высветлілася, што мужчына ўжо даўно не пражывае па дадзеным адрасе. Трое жыхароў населенага пункта, з якімі нам удалося пагаварыць, у адзін голас сцвярджалі, што сусед такога ліста напісаць не мог, а ў іх саміх няма ніякіх прэтэнзій да льнозавода. Суседзі ахвотна згадзіліся даць нумар мабільнага тэлефона чалавека, які быццам бы з’яўляецца аўтарам пісьма. Тэлефонная размова расставіла ўсе кропкі над «і». Мужчына ўжо два гады жыве ў дачкі ў горадзе Ліда, ніякіх лістоў у рэдакцыю газеты не пісаў. Нейкаму «прадпрымальнаму» чалавеку гэта было добра вядома, вось ён і вырашыў загрэбці жар чужымі рукамі.

Тым не менш спецыялісты райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правялі абследаванне тэрыторыі, якая прылягае да ААТ «Пастаўскі льнозавод». У афіцыйным пісьмовым адказе за подпісам начальніка інспекцыі Віктара Іванавіча Казака паведамляецца наступнае:

«У выніку абследавання ўстаноўлена, што з заходняга боку тэрыторыі прадпрыемства размешчана пляцоўка для часовага захоўвання адходаў ільнокастрыцы. Пляцоўка размешчана на законнай падставе і ў межах зямельнага ўчастка, перададзенага ААТ «Пастаўскі льнозавод». Разам з тым, на названай тэрыторыі, акрамя адходаў ільнокастрыцы, у хмызняку выяўлены і будаўнічыя. Па гэтым факце праведзена праверка, і ў дачыненні да вінаватых асоб распачаты адміністрацыйны працэс.

Неабходна адзначыць, што перыядычна на названай пляцоўцы і раней размяшчаліся будаўнічыя і іншыя бытавыя адходы, што прыводзіла да забруджвання драўнінна-хмызняковай расліннасці. Па ўказаных фактах спецыялістамі райінспекцыі ў дачыненні да службовых асоб ААТ «Пастаўскі льнозавод» складаліся адміністрацыйныя пратаколы.

Па факце ўсыхання дрэў, якія ствараюць пагрозу лініям электраперадач, ААТ «Пастаўскі льнозавод» дадзены рэкамендацыі аб абследаванні іх якаснага стану і прыняцці мер па высечцы».

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.