Крымінальная хроніка


Трагічна загінулі

Вечарам 23 ліпеня на былой спартыўнай пляцоўцы непадалёк ад СШ №3 у Паставах быў знойдзены труп мужчыны з рэзанай ранай сцягна. Загінулым аказаўся 56-гадовы жыхар вуліцы Заводскай у райцэнтры. Побач з ім ляжаў веласіпед з дарожнай сумкай на багажніку, з якой тарчэў нож. У сумцы таксама знаходзіліся пакеты з абрэзкамі мяса. Як мяркуецца, мужчына ўпаў сядаючы на веласіпед і пры падзенні напароўся на нож.

27 ліпеня няшчасны выпадак адбыўся ў лесе на тэрыторыі Старадворскага лясніцтва. Падчас нарыхтоўкі драўніны дрэвам, якое ўпала, быў смяротна траўміраваны рабочы лясгаса.

Па абодвух фактах Пастаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзяцца праверкі, назначаны шэраг экспертыз.

Не прапусціў скутар

28 ліпеня каля 15 гадзін дня на перасячэнні вуліц Крупскай і Кляра ў райцэнтры адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у якім сур’ёзна пацярпела пастаўчанка. Жыхар г. Глыбокае, рухаючыся па вуліцы Крупскай на аўтамабілі “Вольва”, пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную не прапусціў скутар пад упраўленнем 56-гадовай жыхаркі вуліцы Юбілейнай. У выніку сутыкнення жанчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму, адкрыты пералом сцягна і закрыты пералом галёнкі і была шпіталізавана ў цэнтральную райбальніцу.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.