Наша мэта — мацаваць магутнасць Беларусі


48 пярвічных арганізацый грамадскага аб’­яднання “Белая Русь”, якія працуюць у нашым раёне, аб’ядноўваюць больш за 700 чалавек. Пра зробленае і планы на перспектыву расказвае старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Валянціна Міхайлаўна РОМЕЛЬ:

— “Белая Русь” — гэта аб’яднанне тых, хто занепакоены лёсам сваёй краіны, хто цвёрда і рашуча падтрымлівае курс, якім ідзе наша дзяржава. У нас адна мэта — мацаваць магутнасць і бяспеку роднай Беларусі, падтрымліваць парадак у агульным доме. “Белая Русь” выступала і выступае ініцыятарам правядзення многіх акцый і мерапрыемстваў. За гады дзейнасці аб’яднанне заявіла пра сябе практычна ва ўсіх сферах. Вось толькі некаторыя з праектаў: “Белая Русь” з любоўю да дзяцей”, “Белая Русь” — за здаровы лад жыцця”, “Белая Русь” — ветэранам”, “Белая Русь” — за бяспеку дзяцей на дарогах”.

Сёлетні год асаблівы. У краіне шырока адзначалася важная дата — 70-годдзе Вялікай Перамогі. Напярэдадні я асабіста, а таксама актывісты “Белай Русі” сустракаліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, вязнямі нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў, цікавіліся патрэбамі людзей, дапамагалі ў вырашэнні многіх пытанняў. З падарункамі наведвалі ветэранаў і ў святочныя дні. Члены “Белай Русі” прымалі актыўны ўдзел у закладцы сквера ў гонар Перамогі і ўшаноўванні ўдзельнікаў хору ветэранаў з нагоды 35-годдзя стварэння калектыву.

Не застаёмся ў баку ад маладзёжных спраў. Мелі дачыненне да правядзення выбараў у Маладзёжную палату, акцыі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, калядных сустрэч з маладымі спецыялістамі, раённага конкурсу “Шлях да поспеху”, турыстычнага злёту моладзі, конкурсу маладых сем’яў “Майстры вёскі”, інтэлектуальных турніраў гульні “Што? Дзе? Калі?”. Моладзь — наша будучае. Таму стараемся ўдзяляць шмат увагі патрыятычнаму выхаванню, дапамагаем разнастайваць адпачынак.

Калі гаварыць пра актыўнасць пярвічных арганізацый нашай структуры, то хацелася б адзначыць “пярвічкі” гарадскіх школ, УП ЖКГ, Дунілавіцкага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, дзіцячага садка № 1, прафтэхкаледжа. Паспела заявіць пра сябе добрымі справамі нядаўна створаная “пярвічка” завода “Беліт”.

Візітнай карткай аб’яднання з’яўляецца перш за ўсё рознабаковая дапамога тым катэгорыям насельніцтва, якім яна найбольш патрэбная: адзінокім састарэлым, ветэранам і інвалідам вайны і працы, дзецям-сіротам і тым, якія засталіся без апекі бацькоў. Адна з задач “Белай Русі” — быць лідарам па ўсіх паказчыках, узорам для іншых у плане арганізаванасці, дысцыпліны. “За ста­більную і квітнеючую Беларусь” — гэта не проста лозунг, а стыль і лад жыцця. І калі вы неабыякавыя да лёсу нашага горада, раёна і сваёй краіны — мы чакаем вас у нашых радах.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.