Павышаюцца пенсіі, узрост — не

Общество

Пенсійны ўзрост у Беларусі павышацца не будзе. Аб гэтым заявіў 24 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб асобных пытаннях сацыяльнага забеспячэння. Кіраўнік дзяржавы таксама лічыць недапушчальным звальняць пенсіянераў, здольных працаваць далей.

“У сродках масавай інфармацыі чытаю аб пазіцыі некаторых кіраўнікоў прадпрыемстваў і падыходах, якія дазваляюць, захоў­ваючы працоўныя калектывы, звальняць пенсіянераў. Маўляў, сітуацыя складваецца такая, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Вось гэтага дапускаць нельга! Хоча чалавек працаваць, можа працаваць — няхай працуе. Інакш наш лозунг аб сацыяльнай дзяржаве так і застанецца лозунгам”. Сёння ў краіне больш за 2,5 млн пенсіянераў, з іх 646 тыс. працуючых.

Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству працы і сацыяльнай абароны знайсці магчымасць павышэння пенсій з 1 верасня.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна адзначыла, што ў сувязі з тым, што тэмпы росту заработнай платы ў краіне ўвязаны з прадукцыйнасцю працы, адпаведна, і паступленні ў фонд сацабароны ідуць павольней і ў больш нізкіх памерах, чым планавалася пры фарміраванні бюджэту на 2015 год. Разам з тым ужо на працягу паўгода пенсіі не пераразлічваліся. З 1 верасня яны будуць павялічаны на 5 працэнтаў і, як заўсёды, выплачвацца своечасова, з 5-га па 26-е чысло месяца.

Цяпер са сродкаў фонду пенсійныя выплаты атрымліваюць 2,573 млн пенсіянераў. Сярэдняя пенсія па ўзросце складае Br2749 млн. У адпаведнасці з палажэннямі канцэпцыі аб нацыянальнай бяспецы, суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы па краіне, так званы каэфіцыент замяшчэння, не павінен быць ніжэйшы, чым 40 працэнтаў. Такая міжнародная практыка. І гэта абавязацельства нашай дзяржавай выконвалася заўсёды.

Па матэрыялах БелТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.