Узгаднілі дзеянні

Местная власть

 

Валерый Рыгоравіч Марчанка.

22 ліпеня ў райвыканкаме адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый раёна, на якое былі запрошаны кіраўнікі грамадскіх фарміраванняў, старшыні ветэранскіх арганізацый Пастаўшчыны.

У пасяджэнні прынялі ўдзел галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама В. Р. Марчанка, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Старшыня раённага каардынацыйнага савета В. М. Ромель расказала пра ўдзел каардынацыйнага савета ў грамадска-палітычным і культурным жыцці раёна.

Пасяджэнне прайшло ў дзелавой і канструктыўнай абстаноўцы. Кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў абмеркавалі мерапрыемствы, якія павінны адбыцца, выказалі гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пасля пасяджэння каардынацыйнага савета В. Р. Марчанка наведаў завод “Беліт” і рэдакцыю раённай газеты “Пастаўскі край”.

Фота Іны СНЯЖКОВАЙ. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.