З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Местная власть

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Пастаўшчыны!

Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 71-ай гадавінай вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

3 ліпеня — сімвал нацыянальнай гордасці, доблесці і славы, духоўнай святыні, якая аказвае вялізны ўплыў на фарміраванне самасвядомасці і характару беларускага народа. Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх жыхароў Беларусі, нагадвае, што ўсе мы — дзеці адной Айчыны. Усё менш застаецца з намі ўдзельнікаў і сведак той страшнай вайны. Але памяць пра гераічных абаронцаў Радзімы жыве ў сэрцах новых пакаленняў.

Традыцыйна ў гэты знамянальны дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі смеласці і гераізму савецкіх салдат, партызан і падпольшчыкаў, самаадданасці працаўнікоў тылу, ушаноўваем памяць пра загінуўшых у барацьбе за свабоду і незалежнасць. Выказваем шчырую ўдзячнасць усім, хто працаваў і працуе зараз на карысць беларускай дзяржаўнасці, працягвае традыцыі старэйшых пакаленняў па захаванні і прымнажэнні іх заваяванняў, забяспечвае сацыяльна-эканамічнае развіццё Пастаўшчыны, ідзе па шляху да вызначанай мэты — далейшага працвітання роднай Беларусі. Жадаем вам здароўя, мірнага неба, шчасця, згоды і дабрабыту.

З Днём Незалежнасці вас, дарагія землякі!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Паважаныя пастаўчане!

3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца спадчынай Айчыны, уносіць пасільны ўклад у развіццё роднага краю. Кожны раз у гэты дзень мы нанава адкрываем для сябе гісторыю краіны, адчуваем сваю адказнасць за яе далейшы лёс. Гэты дзень нагадвае нам пра тое, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду і незалежнасць Радзімы. Подзвіг герояў — бессмяротны, бязмежныя наша павага і ўдзячнасць вам, ветэраны.

Сёння Рэспубліка Беларусь — гэта самастойная дзяржава з высокаразвітай і сацыяльна арыентаванай эканомікай, трывалымі прававымі асновамі. Краіна ўпэўнена ідзе па шляху дэмакратычных пераўтварэнняў, фарміравання сучаснага грамадства, няўхільна нарошчваючы моц і дабрабыт грамадзян.

Няхай гэта свята прынясе ў ваш дом шчасце і дабро, разуменне і з’яднанасць, святло і любоў, а сэрцы напоўняцца гонарам за нашу дзяржаву. Няхай ваша плённая праца будзе надзейным залогам шчаслівай будучыні.

М. МОРХАТ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.