За тры дні — дзве трагедыі


Ці ў сваім розуме?

Вечарам 18 жніўня ў прыёмны пакой Пастаўскай ЦРБ брыгадай хуткай дапамогі была дастаўлена 23-гадовая жыхарка 5 гарадка. Медыкі канстатавалі ў яе факт родаў, пра што адразу ж паведамілі ў РАУС. Адтуль дамоў да маладой жанчыны адправілася аператыўная група. У ходзе агляду кватэры ў адным з пакояў у шафе міліцыянеры знайшлі нованароджаную дзяўчынку са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі без прыкмет жыцця. Па версіі следства, цялесныя пашкоджанні дзіцяці былі нанесены нажніцамі, і зрабіла гэта яго маці. Жанчына змешчана для абследавання ў псіхіятрычную бальніцу. У адно­сінах да яе ўзбуджана крымінальная справа. Праводзяцца следчыя дзеянні, назначаны шэраг экспертыз.

Уварвалася гора

20 жніўня непапраўнае гора ўварвалася ў адну з сем’яў у г.п. Варапаева. Каля 12 гадзін дня ў двары дома па ву­ліцы Энгельса ў тазіку, абсталяваным для купання хатняй птушкі, утапіўся хлопчык. Дзіця, якому не было і двух з паловай гадоў, знайшла галавой у вадзе без прыкмет жыцця маці. Яна на момант трагедыі знаходзілася ў двары з сынам і аднагадовай дачкой і на пару хвілін выпусціла малога з віду. У сям’і ёсць яшчэ адзін сын 2011 года нараджэння, які ў той час быў у дзіцячым садку. Зараз раённым аддзелам Следчага камітэта высвятляюцца ўсе абставіны трагедыі.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.