Без сенсацый

Спорт

Розыгрыш Кубка “Паазер’е-2015” праходзіў сёлета ў дзявяты раз. Па розных прычынах адсутнічалі многія вядучыя шахматысты, а вось тыя, хто браў удзел у турніры, думаю, не пашкадавалі: барацьба атрымалася напружаная, асабліва за прызавыя месцы.

У такіх спаборніцтвах на адну партыю адводзіцца па пяць хвілін кожнаму з сапернікаў. Па шахматных мерках гэта даволі мала. Далей ідзе барацьба нерваў, бо дзейнічае фактар “імгненнай смерці”, калі за немагчымы ход залічваецца паражэнне. На гэты раз за тры гадзіны трэба было згуляць 13 партый.

Пасля чатырох тураў лідарства захапіў У. Пляшак (Глыбоцкая міжраённая інспекцыя працы), але потым недаравальна страціў важныя ачкі. Гэтага толькі і чакалі яго сапернікі, якія спаўна выкарысталі свой шанс і змясцілі лідара ажно ў сярэдзіну турнірнай табліцы. У апошніх партыях мабільна і дысцыплінавана згуляў майстар Пастаўскага мэблевага цэнтра Аляксандр Мурзо, які набраў 12 ачкоў і заслужана заваяваў Кубак. Віншуем!

Другі вынік (10 ачкоў) у Аляксандра Таразевіча (райгаз). 9,5 бала ў сталічнага медыка Андрэя Паўлава, што і дазволіла яму заняць трэцяе месца. Адразу тры ўдзельнікі запісалі ў свой актыў па 9 ачкоў: Дзяніс Бучаль (БДУ), Дзмітрый Стахоўскі (індывідуальны прадпрымальнік) і аўтар гэтых радкоў, у якога больш высокім аказаўся шахматны каэфіцыент у асноўным дзякуючы перамогам над сваімі апанентамі. Пяцёрку мацнейшых замкнуў Д. Бучаль. Усе пераможцы атрымалі грашовыя ўзнагароды.

У конкурсе прагназістаў удача ўсміхнулася нашаму ветэрану Пятру Іосіфавічу Жуку, а ў якасці ўзнагароды ён атрымаў бляшанку кавы.

Новы сезон абяцае быць багатым на спаборніцтвы. Яго пачатак запланаваны на 6 верасня, калі будзе да­дзены старт першынства раёна ў вышэйшай і першай лігах па класічных шахматах.

Ю. КАТОВІЧ, удзельнік спаборніцтваў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.