І дарослыя, і падлеткі

Сельское хозяйство

Маладыя памочнікі на таку

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Хацілы-агра” адносіны да дапрацоўкі збожжа асаблівыя. Гаспадарка шмат гадоў спецыялізуецца на вырошчванні элітнага насення зерневых. Пра яго клапоцяцца не толькі ў полі, але і на таку. У Хацілах зманціраваны і дзейнічаюць сучасныя зернесушыльны комплекс “КЗСВ-30” і зерне­ачышчальная лінія, у Целяках яшчэ надзейна служыць сушылка “М-819”.

Клопатаў у разгар жніва хапае ўсюды. Шмат іх і ў загадчыцы цэнтральнага склада Марыі Скрыдлеўскай. Толькі праз сушылку тут прапушчана ўжо каля 2500 тон зерня. Больш за 1400 тон харчовай пшаніцы рэалізавана дзяржаве. Поў­няцца складскія запасы, у тым ліку насеннем яравых і  азімых. На галоўных участках — дарослыя. Спорыцца работа ў аператараў Пятра Пузана, Станіслава Рыбакова, Пятра Якімовіча, вадзіцеляў Лянгіна Курто, Міхаіла Ярашэвіча і іншых.

Разам з імі кожны дзень на зернятаку працуюць да 15 падлеткаў, пераважна юнакі. Яны сушаць зерне на падлогавых сушылках, сочаць за яго захоў­ваннем пад адкрытым небам. Усе задаволены тым, што аказваюць дапамогу і  зарабляюць грошы. З добрым настроем прыходзяць на работу старшакласнікі сярэдняй школы №3 Гінтарас Вятрэнка і Антон Шаняўскі, студэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Ігар Павініч, навучэнцы Лужаснянскага аграрнага каледжа Веніямін Буча і Пастаўскага прафтэхкаледжа сельскагаспадарчай вытворчасці Дзмітрый Данілюк. У цесным кантакце з імі працуе будучы аграном Валерый Буча, які зараз праходзіць практыку на сельгаспрадпрыемстве.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.